wd wp Пошук:

Вячаслаў Паўлавіч Глеб

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Вячаслаў Паўлавіч Глеб (нар. 12 лютага 1983, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2004—2011).

Клубная кар’ера

У 2001 годзе заключыў кантракт з нямецкім «Штутгартам», дзе гуляў яго старэйшы брат Аляксандр Глеб. Прайсці ў асноўную каманду не здолеў, згуляў за «Штутгарт II» 25 матчаў і забіў 5 галоў. Потым перайшоў у «Гамбург». У 2005 годзе гуляў за швейцарскі «Грасхопер». Пасля вярнуўся ў Беларусь, падпісаў кантракт з мінскім МТЗ-РІПА. Глеб мог перайсці ў шатландскую лігу ў клуб «Хартс», але пераход не адбыўся.

У 2009—2010 гадах гуляў за кітайскія каманды «Шанхай Шэньхуа» і «Шэньчжэнь Рубі». У 2011 годзе падпісаў кантракт з мінскім «Дынама». Пасля змены трэнера, Глеб не праходзіў у галоўную каманду, а гуляў за дубль. Летам кантракт з «Дынама» быў разарваны. Другую палову сезону Глеб правёў у нямецкім «Франкфурце», але пасля змены трэнера пакінуў каманду.

У лютым 2012 года падпісаў кантракт з «Гомелем». Дапамог клубу выйграць Суперкубак 2012, аформіўшы дубль у вароты БАТЭ. У ліпені 2012 года спыніў супрацоўніцтва з гомельскім клубам, а ў верасні ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з клубам АЕЛ другога дывізіёна Грэцыі[3].

У студзені 2013 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[4], дзе стаў іграком асновы. За два сезоны ў жодзінскім клубе забіў 11 галоў і аддаў 16 галявых перадач. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[5].

У лютым 2016 года па заканчэнні кантракта з жодзінскім клубам стаў трэніравацца з «Іслаччу»[6]. У сакавіку галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Ігар Крывушэнка абвясціў, што Глеба не будзе ў камандзе ў новым сезоне[7]. Пазней Вячаслаў далучыўся да складу «Крумкачоў», з якімі 28 сакавіка падпісаў паўгадавы кантракт[8]. Стаў асноўным нападнікам сталічнага клуба, улетку падоўжыў кантракт да канца сезону.

У снежні 2016 года кантракт Глеба з «Крумкачамі» скончыўся, але ў пачатку 2017 года ён пачаў трэніравацца разам з камандай і ў сакавіку падпісаў новы кантракт да канца 2017 года[9]. Пасля прыходу ў канцы мая на пасаду галоўнага трэнера Аляксея Кучука страціў месца ў аснове. У ліпені 2017 года разарваў кантракт з «Крумкачамі»[10].

Неўзабаве пасля зыходу са сталічнага клуба падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам» да канца сезону[11]. У складзе «Нёмана» неўзабаве замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка. У лістападзе 2017 года стала вядома, што Вячаслаў падоўжыў кантракт з гродзенцамі[12]. У сезоне 2018, аднак, толькі тройчы выйшаў на замену. У ліпені 2018 года стала вядома, што Вячаслаў пакінуў «Нёман»[13].

У студзені 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[14], якому дапамог перамагчы ў Другой лізе. У 2020 годзе згуляў за каманду ў двух матчах Першай лігі, пасля чаго пакінуў «Арсенал» і завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера

Гуляў за нацыянальную зборную Беларусі з 2004 года. Першы гол забіў у браму зборнай Турцыі 18 жніўня 2004 года. Усяго адзначыўся 12 галамі.

Дасягненні

Грамадска-палітычныя погляды

У сакавіку 2017 года ў інтэрв’ю Радыё Свабода Вячаслаў Глеб адзначыў, што герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг з’яўляюцца адвечнымі сімваламі Беларусі[15].

У кастрычніку 2018 года Вячаслаў Глеб разам з жонкай наведалі рэстарацыю, пабудаваную ў ахоўнай зоне мемарыялу Курапаты. У гэты час актывісты ладзілі акцыю супраць рэстарацыі. Глеб разам з жонкай раскрытыкавалі дзеянні актывістаў, ужываючы абразу[16].

Зноскі

  1. Vyacheslav Hleb // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vyacheslav Hleb // FBref.com
  3. Футбол. Вячеслав Глеб перешел в греческий АЕЛ
  4. Вячеслав Глеб подписал контракт с «Торпедо-БелАЗом»
  5. Вячеслав Глеб продлил соглашение с «Торпедо-БелАЗ»
  6. Вячеслав Глеб тренируется с «Ислочью»
  7. Весенняя поверка. «Торпедо»-БелАЗ. Приспустили паруса
  8. Вячеслав Глеб заключил контракт с «Крумкачами»
  9. Вячеслав Глеб подписал новый контракт с «Крумкачами»
  10. Вячеслав Глеб расторг контракт с «Крумкачами»
  11. Футбол. Вячеслав Глеб подписал контракт с «Неманом»
  12. Вячеслав Глеб продлил контракт с «Неманом»
  13. Вячеслав Глеб покинул «Неман»
  14. В Беларуси появится новый футбольный клуб — «Арсенал» из Дзержинска. С командой уже тренируются Вячеслав Глеб и Осипенко
  15. «Дармаедзкі» ўказ у цяперашнім выглядзе існаваць не павінен, — «крумкач» Вячаслаў Глеб пра гульню і рэаліі // Радыё Свабода
  16. Футбаліст Вячаслаў Глеб разам з жонкай прыехаў у «Паедзем, паядзім». Вольга Глеб паказала актывістам сярэдні палец ВІДЭА // Наша ніва

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Ігракі ФК Грасхопер
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК Каўнас
Катэгорыя·Ігракі ФК Франкфурт
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Шэньчжэнь
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лютага
Катэгорыя·Ігракі ФК Гамбург
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК АЕЛ Калані
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Шанхай Шэньхуа
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
Катэгорыя·Ігракі ФК Штутгарт II
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Асобы