wd wp Пошук:

Вялічка

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вялічка (значэнні).

Вялі́чка[3] (польск.: Wieliczka) — горад на поўдні Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Вяліцкага павета Малапольскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Вялічка. Насельніцтва складае 18,8 тыс. чал. (2006). Займае плошчу 13,41 км².

Гісторыя

Адзін з найстарэйшых цэнтраў распрацоўкі радовішчаў каменнай солі ў Еўропе, вядомы з 11 ст.. У 1289 годзе атрымаў правы горады. Агульная працягласць саляных капалень складае каля 288 км (для наведвання турыстамі даступна каля 3,5 км), больш за 2 тыс. штольняў размяшчаюцца на 9 узроўнях глыбінёй да 327 метраў. За сем стагоддзяў у саляных масівах было высечана 2040 камер (гротаў), здабыта каля 7,5 млн м³ солі[4].

Славутасці

Асноўны артыкул: Саляная шахта ў Вялічцы Ужо ў 17 ст. гарнякі пачалі выразаць з саляных купалаў алтары, статуі святых і царкоўныя кафедры. У канцы 17 ст. на глыбіні каля 64 м была пабудавана капліца Св. Антонія ў стылі барока (даўжыня каля 60 м); у сярэдзіне 19 ст. — капліца Св. Крыжа; у 18961920 — капліца Св. Кінгі (на глыбіні 101 м; даўжыня 54 м, выс. да 10-12 м), упрыгожаная разнымі выявамі (архітэктары і скульптары браты Юзаф і Томаш Маркоўскія, пазней — скульптары Антоні Выродак[pl] і Станіслаў Анёл(польск.) бел.). Ніжэй размяшчаюцца гроты з падземнымі азёрамі, велізарная пячора Станіслава Сташыца (вышыня 42 м). На глыбіні 135 м знаходзіцца Крышталовы (Крыштальны) грот; у 4 гротах змяшчаецца Музей горнай справы. Некаторыя гроты ўпрыгожаны скульптурай (помнікі: Мікалаю Каперніку, 1973, скульптар Уладыслаў Хапак(польск.) бел.; Ё. В. Гётэ, 2001, скульптар Ю. П. Кавальчык, і інш.), велізарнымі люстрамі з солі. З 18 ст. тут адбываліся балі, банкеты, тэатральныя паказы. Саляныя капальні Вялічкі ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны[4].

Турызм

Бальнеакліматычны курорт з 1826 года. Асноўныя прыродныя лячэбныя фактары — хларыдныя натрыевыя мінеральныя воды (выкарыстоўваюць для ваннаў) і спецыфічнае («аэразольнае») паветра саляных ходняў, у адной з якіх на глыбіні звыш 200 м у 1964 годзе створаны санаторый «Кінга» для лячэння хворых на захворваннямі органаў дыхання (у т.л. на бранхіяльную астму), апорна-рухальнага апарата. Цэнтр турызму[4].

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. https://dateandtime.info/citycoordinates.php?id=755889
  2. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/011212019054-0952232?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 4 кастрычніка 2022.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  4. 1 2 3 Величка // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Гарады Малапольскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Вяліцкага павета
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Курорты Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара