Значнасць прадмета артыкула пастаўленая пад сумненне. Падрабязнасці могуць быць на старонцы размоў.
|
Вялікі Шлёпа (ад руск.: «шлёпать»; таксама вядомы як проста Шлёпа або Вялікі рускі кот[1][2][3][4]) — серыя інтэрнэт-мемаў з каракалам па імяні Гоша[5][6][7][8]. У англамоўным сегменце Інтэрнэта вядомы як Флопа (англ.: Floppa)[9] або Вялікі Флопа (англ.: Big Floppa)[10].
Сапраўдная мянушка каракала — Гоша. Ён нарадзіўся 21 снежня 2017 года ў кіеўскім кашачым гадавальніку. Ва ўзросце чатырох месяцаў яго набыла сям’я Бондаравых — Андрэй і Ялена — з Масквы[10]. У снежні 2019 года ўладальнікі каракала апублікавалі ў сваім Інстаграме здымак, дзе ён ляжыць на падаконніку разам з іншым катом — Жорам[11]. Гэты здымак у будучыні стаўся першым шаблонам для мемаў з каракалам.
Гоша важыць блізу 30 кілаграмаў[12], харчуецца сырым мясам і любіць крэветкі[7]. У чэрвені 2021 года сеў на дыету[13].
Акрамя каракала ў сям’і Бондаравых жывуць каты — Жора и Мацвей[14].
На здымак каракала зважалі аўтары іранічных інстаграм-акаўнтаў, каторыя спачатку далі Гошу мянушку «big sahnr» (або проста «sahnr»). У студзені 2020 года за свае вялікія вушы Гоша атрымаў мянушку Big Floppa (от англ.: flop — «пляскач»), пад каторай надалей атрымаў вядомасць. У лютым 2020 года быў апублікаваны першы мем, які набраў вялікую папулярнасць — дэматыватар з адрэгаваным здымкам Гошы, дзе ён паказаны без вушэй[7].
Выява распаўсюдзілася па іншых акаўнтах, якія спецыялізуюцца на інтэрнэт-мемах. Да траўня мемы са Шлёпам распаўсюдзіліся за межы Інстаграма — жарты пра Каракала сталі публікаваць у Твітэры і на Рэдыце [11]. Улетку мем дайшоў і да рускамоўнага сегмента, дзе паводле аналогіі з Big Floppa Гоша атрымаў мянушку Вялікі Шлёпа[7].
Збольшага мемы з Гошам выкарыстоўваюць для шчытпостынгу. Каракал таксама не раз станавіўся героем фатажабаў. Напрыклад, твар Шлёпы дадавалі на скрыншоты з відэагульняў, вокладак часопісаў, дадавалі яму пісталеты, капелюшы і іншыя аксэсуары, каб мемы можна было выкарыстоўваць як карцінкі-рэакцыі. Таксама Гошу часта малююць як рэпера — імаверна, з-за таго, што яго англамоўная мянушка Big Floppa падобная да псеўданімаў амерыканскіх выканаўцаў. Часам у мемах з Шлёпам выкарыстоўваецца малюнак не Гошы, а іншых катоў, рысяў або сервалаў[7].
Да канца 2020 года вакол Шлёпы ўтварылася мноства фанацкіх супольнасцяў і акаўнтаў[15] на Reddit, у «УКонтакце», Твітэры і Інстаграме.Хоць сумарная колькасць падпісчыкаў не перавышае 50 тысяч, у гэтых супольнасцях каракала лічаць «крыніцай пераймання» і «лідарам моладзі», а таксама кожную пятніцу адзначаюць «пятніцу Шлёпы». У каментарах да публікацый гаспадароў Гошы карыстальнікі цікавяцца жыццём Каракала, выказваюць здзіўленне яго памерамі, усяляк абгульваюць ягоную мянушку[16].
У 2020-2021 гадах з’явіліся мемы, дзе Шлёпая «распавядае» пра тое, як правільна рыхтаваць пяльмені, і пра тое, што здзяйсняў ваенныя злачынствы[13]. У Шлёпы ў мемах, таксама, ёсць своеасаблівы «вораг» — сфінкс Бінгус. У беларускамоўным сегменце Шлёпа распавядаў рэцэпт калдуноў[17][18], а таксама ствараліся мемы, дзе Шлёпа — беларускі патрыёт і змагар за незалежнасць Беларусі[19] і вяртанне беларускіх этнічных зямель[20].
У траўні 2021 года фанаты каракала пачалі пісаць у месенджары сваім бацькам «Глядзі, гэта Шлёпа, вялікі рускі кот. Як ён табе?», а потым публікавалі іх рэакцыю ў сябе ў профілі сацыяльных сетак[21]. Найбольш папулярным здымкам для праверкі рэакцыі стаў «Шлёпа ў ваннай»[4]. Гэты флэшмоб набраў вялікую папулярнасць у рускамоўным сегменце Інтэрнэта[8]. Пазней нарадзілася іншая варыяцыя мема: «Мам, глядзі, гэта Хасбік» з дагестанскім блогерам Хасбулой Магамедавам[3][4].
29 чэрвеня 2021 года карэспандэнт тэлеканала «Дождж» Марыя Барзунова ўзяла інтэрв’ю ў Шлёпы: у ім яго гаспадары распавялі пра каракала і яго папулярнасць[13][12][22].
У 2020 годзе фанаты Гошы папрасілі ў сям’і Бондаравых дазвол на выкарыстанне яго выявы для розных прадуктаў. Такім чынам у продажы з’явіліся кубкі, статуэткі і кубікі з Big Floppa. Вясной 2021 года ў краме Google Play з’явілася праграма, прысвечаная Шлёпе. Гульня складаецца са здымкаў Гошы, які пры ціску мяняе выраз твару на «гаварлівы» і выдае розныя гукі[11].