wd wp Пошук:

Каракал

Каракал, або пустынная (стэпавая) рысь (Caracal caracal) — драпежнае млекакормячае сямейства каціных.

Апісанне

Знешне нагадвае рысь, але драбнейшы па памерах, больш стройны і аднастайнай афарбоўкі. Даўжыня цела 65—82 см, хваста — 25—30 см, вышыня ў карку 45 см; вага — 11—19 кг. Вушы з кутасікамі (да 5 см) на канцах. На лапах развітая шчотка з шорсткай поўсці, якая аблягчае перасоўванне па пяску.

Футра кароткае і дыхтоўнае. Афарбоўкай нагадвае паўночнаамерыканскую пуму (Felis concolor): пясчаны альбо чырвона-карычневы верх, белаваты ніз; па баках пысы чорныя адмеціны. Пэндзлікі і вонкавы бок вушэй чорныя. Вельмі рэдка сустракаюцца чорныя каракалы-меланісты.

Паходжанне назвы

Назва «каракал» паходзіць ад турэцк.: karakulak «чорнае вуха», бо задні бок вушэй гэтых котак чорны. У Паўночнай Афрыцы каракала таксама называюць берберыйскай рыссю.

Падвіды каракала

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Каціныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных