wd wp Пошук:

Вялікі Супонец

Вялі́кі Супо́нец — возера на мяжы Глыбоцкага і Ушацкага раёнаў Віцебскай вобласці ў басейне ракі Альзініца, за 19 км у напрамку на захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Скрабатуны, сярод лесу.

Плошча паверхні 0,42 км². Даўжыня 0,96 км, найбольшая шырыня 0,55 км. Даўжыня берагавой лініі 2,62 км. Найбольшая глыбіня 23,8 м, сярэдняя 8,4 м. Аб’ём вады 3,52 млн. м³. Плошча вадазбору 6,13 км².

Катлавіна возера эварзійнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 15—18 м, стромкія (у паўночнай частцы вышынёй 5—10 м, спадзістыя). Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй 0,1—0,2 м (на захадзе і поўначы месцамі да 0,7 м), пясчаныя. Дно складанай будовы (чаргуюцца ўпадзіны і мелі). Зона мелкаводдзя вузкая, выслана пяскамі і ілам, глыбей пашыраны сапрапелі.

Возера мезатрофнае, малапраточнае. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шырынёй 8—50 м да глыбіні 5 м. У возера ўпадаюць ручаі. Злучана пратокай з возерам Малы Супонец.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Катэгорыя·Азёры Глыбоцкага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара