wd wp Пошук:

Вялікі Водападзельны хрыбет

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Вялікі Водападзельны хрыбет (англ.: Great Dividing Range) — горная сістэма ў Аўстраліі. Даўжыня 4000 км. Найвышэйшы пункт — гара Касцюшка.

Распасціраецца ўздоўж усходняга і паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Аўстраліі прыблізна на 4000 км. Утварылася ў неаген-антрапагене на месцы дэнудзіраванай палеазойскай складкаватай краіны. Горы складзеныя ў асноўным вапнякамі, гранітамі, гнейсамі, вулканічнымі пародамі. Вядомыя радовішчы нафты і газа, каменнага і бурага вугалю, волава, поліметалічных руд, золата, медзі, тытана-магнетыта і манацытавых пяскоў. Усходнія схілы стромкія, моцна і глыбока раздзеленыя, заходнія схілы паката пераходзяць у пагорыстыя перадгор’і (даўнсы). На поўнач ад 28° п. ш. горы параўнальна невысокія, дасягаюць шырыні 650 км. Берагавыя хрыбты вышынёй каля 1000 м і вулканічныя плато, аддзеленыя шырокімі падоўжнымі катлавінамі ад заходняга, больш нізкага водападзельнага ланцуга з пакатымі вяршынямі. На поўдні размешчаныя больш высокія і маналітныя горы. Вылучаюць хрыбты Мак-Ферсан, Нью-Інглэнд, Гэйстынгс, Ліверпул, Блакітныя горы і Аўстралійскія Альпы. На схілах бяруць пачатак шматлікія рэкі, у тым ліку самыя буйныя на кантыненце — рака Мурэй і рака Дарлінг. У далінах рэк узведзена нямала дамб з мэтай выпрацоўкі электраэнергіі і забеспячэння гарадоў вадой.

Расліннасць — лістападна-вечназялёныя і эўкаліптавыя лясы (усходнія схілы), саваны, рэдкалессе, хмызнякі (заходнія схілы).

Значная частка Блакітных гор аб’яўлена аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, які складаецца з некалькіх нацыянальных паркаў. З прычыны зручнага і маляўнічага размяшчэння ў цэнтры аднаго з іх, горад Катумба з’яўляецца важным цэнтрам турызму ў рэгіёне.

Вялікі Водападзельны хрыбет
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Горныя сістэмы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Горы Новага Паўднёвага Уэльса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Горы Вікторыі
Катэгорыя·Горныя сістэмы Аўстраліі
Катэгорыя·Горныя сістэмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Горы Квінсленда