wd wp Пошук:

Вялікія Сцяблевічы

Вялі́кія Сцябле́вічы[1] (трансліт.: Vialikija Sciablievičy, руск.: Великие Стеблевичи) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ленінскага сельсавета.

Вакол лес.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 48 км на паўночны захад ад Жыткавіч, 20 км ад чыгуначнай станцыі Мікашэвічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 281 км ад Гомелю.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Мікашэвічы — Слуцк. Планоўка складаецца з прасталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, да цэнтра якой з усходу далучаецца кароткая выгнутая вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядома з пачатку XIX стагоддзя як вёска Сцяблевічы ў Мазырскім павеце Мінскай губерні. Паводле інвентара 1820 года ў складзе фальварка Ленін, якім валодаў палкоўнік Бабанскі. Крыху пазней частка яе жыхароў заснавала новую вёску, старая атрымала назву Вялікія Сцяблевічы, а новая — Малыя Сцяблевічы. У 1834 годзе працавала карчма, ва ўладанні князя Л. П. Вітгенштэйна. У 1879 годзе згадваецца ў ліку паселішчаў Ленінскага царкоўнага прыходу. У 1908 годзе ў Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

Паводле Рыжскага дагавора ад 18 сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы. З верасня 1939 года ў складзе БССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1943 года нямецкія карнікі цалкам спалілі вёску і забілі 7 жыхароў. 21 жыхар загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Ленінскі» (цэнтр — вёска Ленін).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ленінскі сельсавет (Жыткавіцкі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы