wd wp Пошук:

Вялікае Белае

У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Белае.

Вялікае Белаевозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свіна, за 50 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 0,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Белае.

Плошча паверхні возера 1,45 км². Даўжыня 2,65 км, найбольшая шырыня 0,81 км. Даўжыня берагавой лініі 7,5 км. Найбольшая глыбіня 10,2 м, сярэдняя 5,4 м. Аб′ём вады ў возеры 8,06 млн м³. Плошча вадазбору 3,2 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны стромкія, пясчаныя, вышынёй 11—17 м. Берагавая лінія слабазвілістая, утварае некалькі заліваў. Берагі возера высокія і стромкія, паўночныя — сплавінныя. Пойма шырынёй да 15 м, сухая, у паўночна-заходняй частцы пераходзячая ў верхавое балота. Каля 53 % плошчы дна Вялікага Белага да глыбіні 5 м выслана пяском, да глыбіні 6—7 м апясчаненым ілам, глыбей — сапрапелем. У паўночнай частцы возера востраў плошчай 0,1 га і водмель з глыбінямі да 0,1 м.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. У паўночнай частцы ў Вяліка Белае ўпадае ручай (пратока) з возера Гваздок.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, гусцяра, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб. Расце ахоўны від раслін — палушнік азёрны, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[2].

У паўночна-усходняй частцы Вялікае Белае мяжуе з возерам Малое Белае і аддзяляецца ад яго перашыйкам шырынёй каля 50 м.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-12. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
  2. Красная книга Республики Беларусь Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Артыкулы без ілюстрацый