wd wp Пошук:

Вядзета

Вядзе́тавозера на мяжы Расонскага і Полацкага раёнаў Віцебскай вобласці. На водападзеле рэк Дрыса і Палата, за 45 км на паўночны ўсход ад Полацка, сярод лясных масіваў.

Плошча паверхні 4,68 км². Даўжыня 4,6 км, найбольшая шырыня 1,6 км. Плошча вадазбору 26 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 4—7 м. Берагі месцамі забалочаныя, пад лесам і хмызняком. Востраў плошчай 3,6 га. На захадзе злучана ручаём з возерам Глыбочына, на поўдні выцякае рака Вядзеціца.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка, гусцяра, язь, судак звычайны і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-11. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1985 г. Архівавана 2 мая 2013.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры Расонскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта