wd wp Пошук:

Вышадскае

Вы́шадскае возера[2] — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Аўсянка (працякае праз возера), каля вёскі Вышадкі.

Плошча паверхні 0,45 км². Даўжыня 1,64 км, найбольшая шырыня 0,36 км. Найбольшая глыбіня дасягае 11 м, сярэдняя — 4,4 м. Аб’ём вады 1,97 млн м³. Плошча вадазбору 168 км².

Катлавіна Вышадскага возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны маюць вышыню 7—10 метраў, стромкія, ў паўночна-заходняй частцы возера — спадзістыя. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. Падводная частка катлавіны падзелена на 2 плёсы (паўночны плёс больш глыбокі, са стромкай літараллю). Прыбярэжная частка дна пясчаная і ілістая. На большых глыбінях дно возера ўкрыта слоем крэменязёмістага сапрапелю і гліністым ілам.

Возера эўтрофнае, праточнае. Праз Вышадскае працякае рака Аўсянка, упадаюць рака Салонаўка. Упадаюць некалькі ручаёў. Надводная расліннасць займае прыбярэжную палосу шырынёй 5—30 м.

У возеры водзяцца шчупак, язь, плотка, гусцяра, акунь, лінь і іншыя віды рыб.

Каля возера археалагічныя помнікі — гарадзішча і курганны могільнік[3].

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-13. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год.(руск.)
  2. БелЭн, 1997
  3. Штыхаў Г. В. Вышадкі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — Т. 1: А―К. — С. 199—200. — 496 с. — ISBN 978-985-11-0354-2.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Басейн Усвячы
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Азёры Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак