Вы́шадскае возера[2] — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Аўсянка (працякае праз возера), каля вёскі Вышадкі.
Плошча паверхні 0,45 км². Даўжыня 1,64 км, найбольшая шырыня 0,36 км. Найбольшая глыбіня дасягае 11 м, сярэдняя — 4,4 м. Аб’ём вады 1,97 млн м³. Плошча вадазбору 168 км².
Катлавіна Вышадскага возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны маюць вышыню 7—10 метраў, стромкія, ў паўночна-заходняй частцы возера — спадзістыя. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. Падводная частка катлавіны падзелена на 2 плёсы (паўночны плёс больш глыбокі, са стромкай літараллю). Прыбярэжная частка дна пясчаная і ілістая. На большых глыбінях дно возера ўкрыта слоем крэменязёмістага сапрапелю і гліністым ілам.
Возера эўтрофнае, праточнае. Праз Вышадскае працякае рака Аўсянка, упадаюць рака Салонаўка. Упадаюць некалькі ручаёў. Надводная расліннасць займае прыбярэжную палосу шырынёй 5—30 м.
У возеры водзяцца шчупак, язь, плотка, гусцяра, акунь, лінь і іншыя віды рыб.
Каля возера археалагічныя помнікі — гарадзішча і курганны могільнік[3].