wd wp Пошук:

Вуліца Дзіджойі

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вялікая вуліца. Вуліца Дзіджо́йі (традыцыйная беларуская назва — Вялі́кая ву́ліца[1] (літ.: Didžioji gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Працягвае вуліцу Замкавую і вядзе да Ратушнай плошчы. Працягваецца вуліцай Вастрабрамскай да Вострай брамы.

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — гарадская ратуша, Пятніцкая царква, езуіцкі касцёл Святога Казіміра, палацы Абрамовічаў, Гаштольдаў, Пацаў і Хадкевічаў, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў.

Гісторыя

Назва вуліцы паказвае на яе галоўны цэнтральны статус. З’яўляецца адной з найбольш старажытных вуліц Вільні. У гістарычных крыніцах упамінаецца пад назвай Вялікая або Вялікая Замкавая (разам з сучаснай Замкавай).

У XIX ст. з мэтай русіфікацыі земляў колішняга Вялікага Княства Літоўскага ўлады Расійскай імперыі перайначылі назву вуліцу на расійскі манер (руск.: Большая улица). Па адыходзе расійскіх войскаў з Вільні вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

Пятніцкая царква

У 1939 годзе назву вуліцы перайначылі на літоўскі манер. Пасля Другой сусветнай вайне савецкія ўлады перайменавалі вуліцу ў імя расійскага пісьменніка Максіма Горкага. У 1987 годзе вуліцы вярнулі гістарычную назву.

Агульныя звесткі

Даўжыня вуліцы каля 600 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад дома Франка. З правага заходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

З правага боку адыходзяць вуліцы Шварца, Шкляная, Нямецкая, Рудніцкая і Конская, з левага — Савіч.

Будынкі

Палац Пацаў

Няцотны бок

Друкарня Ф. Скарыны
Памятная шыльда на доме № 19
Палац Хадкевічаў

Цотны бок

Касцёл Святога Казіміра
Палац Абрамовічаў

Галерэя

Зноскі

  1. Наша Ніва. № 1, 1994. С. 7.
  2. Лашкевіч К. Страчаная сталіца. Дапаможнік-гід па беларускай Вільні Архівавана 1 лютага 2017., TUT.BY, 6.08.2009.
  3. Лашкевіч К.. «Страчаная сталіца». Шэсць бажніц, якія варта наведаць беларусу ў Вільні (нявызн.) (недаступная спасылка). TUT.BY (20 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2017. Праверана 26 студзеня 2019.
  4. Лашкевіч К. 5 музеяў Вільні, якія варта наведаць беларусу Архівавана 29 ліпеня 2017., TUT.BY, 3.08.2010.
  5. Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». 10 палацаў Вільні, якія варта пабачыць беларусу Архівавана 5 сакавіка 2016., TUT.BY, 29.03.2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вуліцы Вільнюса
Катэгорыя·Вуліца Дзіджойі
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы