wd wp Пошук:

Вук Бранкавіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Бранкавіч.

Меркаваныя ўладанні Вука Бранкавіча

Вук Бра́нкавіч (сербск.: Вук Бранковић; каля 1345 — 6 лістапада 1397) — родапачынальнік сербскай дынастыі Бранкавічаў.

Сын севастакратара Бранка Младэнавіча, які валодаў Охрыдам і быў набліжаным цара Ураша V.

Вук Бранкавіч каля 1370 года стаў валадаром вобласці Косава з гарадамі Прышціна, Вучытрн і Звечан. У 1377 годзе пад яго ўладу патрапіла Скоп’е, а ў 1378 — Прызрэн

Вук быў зяцем князя Лазара і ўдзельнічаў у бітве на Косавым полі 1389.

Пасля паражэння быў вымушаны перадаць асманам Скоп’е ў 1392 годзе і выплачваць даніну. Каля 1396 года султан Баязід I выгнаў Вука з яго ўладанняў, і ён памёр у выгнанні 6 кастрычніка 1397 года.

Каля 1371 года Вук ажаніўся з Марэ (†1426), старэйшай дачкой князя Лазара і княгіні Міліцы. У іх было тры сыны: Грыгур, Георгій (дэспат, 14271456) і Лазар.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Vuk Branković // MAK
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Бранкавічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1397 годзе
Катэгорыя·Кіраўнікі Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Косаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1345 годзе
Катэгорыя·Памерлі 6 лістапада
Катэгорыя·Пахаваныя ў Грэцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Косаве
Катэгорыя·Кіраўнікі Сербіі
Катэгорыя·Памерлі 14 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дынастыя Бранкавічаў