wd wp Пошук:

Лазар Хрэбелянавіч

Лазар Хрэбелянавіч (сербск.: Лазар Хребељановић; 1329 — 28 чэрвеня 1389) — апошні незалежны кіраўнік Сербіі (13701389), святы Сербскай праваслаўнай царквы.

Фрэска з манастыра Любастыня,14021405

Лазар паходзіў не з царскага роду; ён быў жанаты на Міліцы, радавод якой часта выводзяць, каб звязаць Лазара з Неманічамі, ад Стэфана Першавенчанага. Упершыню Лазар вызначыўся пасля смерці Стэфана Душана, калі Сербскае царства распалася на асобныя часткі і феадалы пачалі разлютаваную барацьбу за першынство. На Вукашына, які захапіў уладу, падняліся ўсе сербскія велікашы, у тым ліку і Лазар. Ён запрасіў на дапамогу Людовіка I Венгерскага і захапіў у Вукашына ўдзелы і ўладу, а Людовік заняў Мачву.

Лазар не зваў сябе ні царом, ні каралём, але толькі князем, самадзержцам усёй Сербскай зямлі, і жыў у Крушэвацы. У 1376 Лазар дамогся ад візантыйскага патрыярха вызвалення ад накладзенага ім на Сербію яшчэ пры Стэфане Душане праклёну і прызнання сербскага патрыярхата.

Партрэтная фантазія сучаснага жывапісца

Скарыстаўшыся смерцю Людовіка Вялікага Венгерскага, Лазар адваяваў Мачву з Бялградам. Туркам Лазар плаціў штогадовую даніну, але марыў пазбавіцца ад іх, для чаго заключыў ваенны саюз з Твртка Баснійскім і Георгіем Кастрыётам Албанскім.

Калі ў 1389 султан Мурад I прывёў на Косава поле войска, якое нашмат пераўзыходзіла войска Лазара, лёс Сербіі быў вырашаны. Памяць пра Лазара, які загінуў у бітве, да цяперашняга часу захавалася ў сербскіх народных песнях. Святы Лазар быў абезгалоўлены, і яго мошчы былі перанесены ў Раваніцу, дзе насельніцы манастыра ў наш час даглядаюць за хворымі дзецьмі. З 1889 года ў Сербіі ўручаецца ордэн Святога князя Лазара.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Lazar of Serbia // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lazar I // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Папярэднік:
Стэфан Ураш V
Князь Сербіі
13701389
Пераемнік:
Стэфан Лазаравіч
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Кіраўнікі Сербіі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Венгрыі
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XIV стагоддзя
Катэгорыя·Святыя Сербіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1329 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1389 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бялградзе
Катэгорыя·Манархі, якія загінулі ў баі
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 28 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Пахаваныя ў Сербіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных