wd wp Пошук:

Вужоўнік звычайны

Вужо́ўнік звычайны[1][2], Балотнае вужава зелле[3] (Ophioglossum vulgatum) — від невялікіх шматгадовых травяністых папарацей сямейства Вужоўнікавыя (Ophioglossaceae). Тыпавы від роду Вужоўнік (Ophioglossum).

Батанічнае апісанне

[[File:510 Ophioglossum vulgatum.jpg|thumb|left|{{Bt-bellat|Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926]] Расліна вырастае з карэнішча і мае да 10—20 см (рэдка да 30 см) у вышыню. Яна аднаўляецца з дапамогай спор.

Мае схаванае ў глебе карэнішча, ад якога ўверх адыходзіць надземны ліст, падзелены на дзве часткі: спараносную і зялёную бясплодную, размешчаныя на агульным чаранку. Уніз ад карэнішча адыходзяць некалькі даволі тоўстых каранёў. Бясплодная частка ліста мае выгляд авальнай цэльнай пласцінкі. Спараносная частка ліста сцеблападобная і заканчваецца каласком, на восі якога ў два рады размешчаны спарангіі. Спарангіі кожнага раду зрастаюцца паміж сабой, утвараюць сінангіі. Спарангіі маюць мнагаслойную сценку. У іх развіваецца мноства спор. Спарангій ускрываецца падоўжнай шчылінай.

Пашырэнне

З’яўляецца родным для ўмераных раёнаў Паўночнага паўшар’я і рассеяна распаўсюджаны ў Еўропе, Азіі, паўночна-заходняй Афрыцы, а таксама ў усходняй Паўночнай Амерыцы.

Гэта невялікая расліна, якая сустракаецца ў цяжкадасягальных месцах і расце паасобку.

Асаблівасці біялогіі

Зарасткі вужоўніку бясколерныя, жывуць пад зямлёй на глыбіні 2—10 см у сімбіёзе з гіфамі грыба (мікарыза). Сперматазоіды шматжгуцікавыя. Зародак першапачаткова развіваецца за кошт зарастка, затым ён фарміруе сцябло і карэньчык і пераходзіць да самастойнага харчавання. Развіццё маладой расліны працягваецца вельмі марудна (5—6 гадоў).

Значэнне і выкарыстанне

Традыцыйна еўрапейцы выкарыстоўваюць лісце і карэнішча, як прыпарку для ранаў. Гэты сродак часам называлі «Зялёны алей міласэрнасці». Гарбату з лісця выкарыстоўвалі ў якасці сродку пры ўнутраным крывацёку і ванітах.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 89. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  3. Зоська Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вужоўнікавыя
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі