wd wp Пошук:

Востраў Атласава

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Востраў Атла́сава (рус. Атласова) - самы паўночны з Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча - 124 км²[1].

Прырода і геаграфія

Выгляд з суседняга вострава Парамушыр

Востраў мае вулканічнае паходжанне. У плане амаль правільнай круглай формы з дыяметрам каля 14 км. Паўднёва-заходні бераг скалісты. Паўночны і заходні берагі нізкія, пясчаныя. У цэнтры ўзвышаецца актыўны вулкан Алаід (2334 м). На схілах вулкана маецца некалькі конусаў. Галоўны, раней завостраны, конус быў сарваны пад час моцнага вывяржэння 1778 г. Ніжняя частка гор (асабліва на заходнім і паўночным баках) пакрытая гушчаром хмызняковых зараснікаў вольхі камчацкай. Вышэй знаходзяцца альпійскія лугі. Іншыя распаўсюджаныя расліны: рабіна, папараці, крапіўнікі, злакавыя і г. д. Жывёльны свет прадстаўлены шматлікімі птушкамі, ластаногімі, адзіны наземны драпежны звер — ліса.

Гісторыя

Першымі наведвальнікамі вострава былі айны, якія сяліліся на паўночным беразе, займаліся сезонным паляваннем на марскіх звяроў. У XVII ст. востраў быў адкрыты рускімі казакамі. У 1711 г. востраў назіралі і нанеслі на карту ўдзельнікі экспедыцыі Івана Казырэўскага.

У 1875 - 1945 гг. уваходзіў у склад Японіі. Выкарыстоўваўся японскімі рыбакамі. Напярэдадні II Сусветнай вайны на ім мелася 9 часовых рыбалоўных баз, а таксама паселішча Араіда.

З 1945 г. у складзе СССР як частка Расійскай федэрацыі. Да 1954 г. меў назву востраў-вулкан Алаід. Пераназваны ў гонар расійскага казака, даследчыка Сібіры Уладзіміра Атласава. У 1949 - 1960 гг. на востраве дзейнічала прамысловая база (потым пасёлак Атласава). Да 1998 г. размяшчалася ваенная памежная база.

Зараз востраў незаселены.

Зноскі

  1. http://www.kurilstour.ru

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Курыльскія астравы
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Незаселеныя астравы
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Ахоцкага мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі