wd wp Пошук:

Вех

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Вех (індан.: Weh) — востраў у Андаманскім моры, на паўночны захад ад Суматры. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча — 156,3 км². Насельніцтва (2010 г.) — 30 647 чал.

Геаграфія

Востраў Вех знаходзіцца ў Андаманскім моры ў 21,3 км на паўночны захад ад Суматры і 8 046,2 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Мае вулканічнае паходжанне. На востраве размяшчаецца актыўны стратавулкан (617 м). Каля порта Сабанг у моры назіраюцца выхады фумаролаў. Востраў пацярпеў ад землетрасення і цунамі 2004 г.

Для ўзбярэжжа характэрна спалучэнне пясчаных пляжаў і скальных выступаў. Цэнтральная частка ўзгорыстая. Шмат рэк, ёсць вадаспады.

Клімат трапічны, вельмі вільготны з двума сезонамі мусонаў. Найбольш дажджлівая і прахалодная пара цягнецца з лістапада да студзеня.

Прырода

Вех — адзін з найпрыгажэйшых астравоў Інданезіі. Горны пейзаж тут спалучаецца з ляснымі абшарамі. На ўзбярэжжы шмат какосавых пальмаў і кветкавых хмызнякоў. Аднак найбольшую цікавасць уяўляе прырода навакольнага мора. Мясцовы каралавы рыф насяляюць шматлікія віды рыб, у тым ліку акул. З лістапада да студзеня можна назіраць кітовых акул.

Значная частка прыродных тэрыторый (каля 34 км² сушы і 26 км² мора) знаходзіцца пад аховай.

Гісторыя

Порт Сабанг у 1895 г.

Жыхары Веха здаўна займаліся гандлем. Праз востраў праходзіў марскі шлях з Аравіі ў Кітай. Мяркуецца, што ён быў вядомы еўрапейскім географам ужо ў IV ст. да н.э.

Пасля прыняцця жыхарамі Паўночнай Суматры ісламу Вех з’яўляўся месцам абавязковага прыпынку для мясцовых мусульман, якія здзяйснялі хадж. На невялікім востраве Рубія каля Веха быў створаны шпіталь для псіхічна хворых.

Значэнне Веха стала яшчэ больш важным пасля будаўніцтва Суэцкага канала, што паўплывала на ажыўленне суднаходства ў суседнім Малакскім праліве. Галандскія каланіяльныя ўлады пабудавалі на востраве буйны порт. Да нашых дзён ён выкарыстоўваецца для транзіту паліва.

У 1945 г. Вех увайшоў у склад Інданезіі. У апошнія дзесяцігоддзі на ім імкліва развіваецца турызм.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Інданезіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Астравы Індыйскага акіяна