Ве́сніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Капцы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ушацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Весніцк. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ушацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Маладолецкага сельсавета[1]. 14 красавіка 1962 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Капцы[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна. 18 сакавіка 1963 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пышнянскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Антунова, Ветча, Казімірова, Лагі, Малыя Дольцы, Мацюшы, Мірны, Новая Жызнь, Пуцілкавічы і Храмёнкі) і Вялікадолецкага (17 населеных пунктаў: Адворыца, Афераўшчына, Бабовішча, Башоўка, Весніцк, Глінішча, Дубінец, Заляддзе, Зарубаўшчына, Капцы, Касары, Лясіны, Мазуліна, Рагазіна, Садкі, Стараселле і Чырвоная Горка) сельсаветаў[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 27 населеных пунктаў.