wd wp Пошук:

Верагі

Верагі́[1] (трансліт.: Vierahi, руск.: Вераги) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Лагойскага сельсавета.

Верагі ляжаць на адлегласці 5 кіламетраў на поўдзень ад Лагойска, на шашы М3. Вёска ў складзе сельскагаспадарчага прадпрыемства СК «Лагойскі» РДУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт».

Гісторыя

Вёска Верагі вядома з пачатку 20 ст. як засценак у Лагойскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У той час у вёсцы быў усяго 1 двор і пражывала 15 жыхароў. У 1941 годзе на хутары 3 двары, 15 жыхароў. У 1969 г. у вёсцы 19 двароў, 77 жыхароў. На 1.1.2003 9 двароў, 15 жыхароў. У 2008 годзе хутар Верагі атрымаў статус вёскі[2].

Каля вёскі Верагі знаходзіцца гарналыжны комплекс «Лагойск».

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Вяра́гі
  2. Решение Логойского районного Совета депутатов 12 сентября 2008 г. № 118 О преобразовании хутора Вераги в деревню(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Лагойскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Лагойскага раёна