wd wp Пошук:

Лагойскі сельсавет

Лаго́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Лагойск (не ўваходзіць у склад).

Геаграфія

Лагойскі сельсавет знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Лагойскага раёна ў радыусе 15 км вакол горада Лагойск. Мяжуе з Гайненскім, Астрошыцкім, Швабскім сельсаветамі Лагойскага раёна, а таксама са Смалявіцкім раёнам.

Да 2009 года агульная плошча сельсавета складала 4113 га, з іх землі РДУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт» філіял СК «Лагойскі» — 3329 га, землі сельсавета — 784 га.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лагойскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Лагойск. 24 верасня 1926 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Лагойскага местачковага Савета.

26 снежня 1995 года ўтвораны зноў у складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Лагойскага пассавета. Цэнтр — гарадскі пасёлак Лагойск. 3 чэрвеня 1998 года Лагойск атрымаў статус горада раённага падпарадкавання. 12 верасня 2007 года скасавана вёска Луцаўшчына (далучана да Лагойска)[2]. 17 ліпеня 2009 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны пасёлак Лагожаск[3]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Знаменкаўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Аўгустова, Гаішча, Жалудоўшчына, Загор’е, Замасточча, Знаменка, Карцоўшчына, Косіна, Мачужычы, Пархава, Свідна, Сілічы, Чарняхоўскі)[4].

Склад

Да ўзбуйнення сельсавета 30 кастрычніка 2009 года на тэрыторыі сельскага савета было размешчана 11 населеных пунктаў: Верагі, Гасцілавічы, Заазер’е, Зялёны Луг, Міхалова, Ніўкі, Панізоўе, Рудня, Слагавішча, Церхавічы, Чорны Лес — у якіх пражывалі 1298 чалавек, а таксама пасёлак Лагожаск, які знаходзіўся ў стадыі будаўніцтва. Пасля ўзбуйнення ў склад сельсавета ўваходзяць 25 населеных пунктаў.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў, без Лагойска) — 1256 чалавек[5], з іх 94,4 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 1,4 % — украінцы[6].

Арганізацыі

На тэрыторыі сельсавета размешчаны наступныя арганізацыі:

Сацыяльная-культурная інфраструктура

Установы адукацыі і дашкольныя ўстановы

Установы культуры

Установы аховы здароўя

Аддзяленні сувязі

Гандаль

Крамы ў аг. Гасцілавічы, аг. Заазер’е, аг. Слагавішча.

Транспарт

Транспартнае абслугоўванне ажыццяўляецца ДУП «Аўтапарк № 12».

Турызм

Зноскі

  1. 1 2 Афіцыйная старонка сельсавета на сайце Лагойскага райвыканкама
  2. Перечень наименований географических объектов, прекративших своё существование за 1997—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022.
  3. Решение Логойского районного Совета депутатов от 17 июля 2009 г. № 188 Об образовании территориальной единицы (руск.)
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Лагойскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1995 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1926 годзе