wd wp Пошук:

Венкатраман Рамакрышнан

Венкатраман Рамакрышнан (там.: வெங்கடராமன் ராமகிருஷ்ணன்; англ.: Venkatraman Ramakrishnan; нар. 1952, Чыдамбарам, Тамілнад, Індыя) — амерыканскі і брытанскі вучоны-біяхімік індыйскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2009 года сумесна з Томасам Стэйцэм і Адай Ёнат «за даследаванні структуры і функцыі рыбасомы»[10].

Рыцар-бакалаўр з 2012 года. З 2015 па 2020 год з’яўляўся прэзідэнтам Лонданскага каралеўскага таварыства (член з 2003 года)[11], член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2004)[12], Леапальдзіны (2010) і Амерыканскага філасофскага таварыства (2020[13]), замежны член Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук (2009).

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Чыдамбарам, штат Тамілнад, Індыя[14] у сям’і вучоных-біяхімікаў. Ва ўзросце трох гадоў пераехаў з сям’ёй у Вадодара, штат Гуджарат, дзе яго бацькі працавалі ў мясцовым універсітэце. Адукацыю атрымаў у сярэдняй школе пры манастыры Ісуса і Марыі і затым у тым жа універсітэце, атрымаўшы ступень бакалаўра ў 1971 годзе, хоць раней беспаспяхова спрабаваў паступіць у Індыйскі інстытут тэхналогіі і хрысціянскі Медыцынскі каледж[15].

У 1971—1976 гадах працягваў навучанне ў ЗША, атрымаў ступень доктара філасофіі па фізіцы ва Універсітэце Агая[16][17], а затым яшчэ два гады вывучаў біялогію ў Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Дыега[18].

З рыбасомамі пачаў працаваць у якасці пастдоку Пітэра Мура ў Ельскім універсітэце[19]. Пасля заканчэння стажыроўкі не змог знайсці працу ў штаце прыкладна 50 амерыканскіх універсітэтаў, куды падаваў заявы[15], і паступіў у штат Брукхейвенскай нацыянальнай лабараторыі, дзе працягваў вывучаць рыбасомы ў 1983—1995 гадах. У 1995 годзе атрымаў месца прафесара біяхіміі ва Універсітэце Юты, а з 1999 года працуе ў лабараторыі малекулярнай біялогіі ў Кембрыджскім універсітэце, дзе раней пабываў з рабочым візітам у 1991—1992 гадах.

Член Еўрапейскай арганізацыі малекульнай біялогіі з 2002 года.

Узнагароды

Зноскі

  1. 2 Americans, Israeli share Nobel Prize in chemistry // Los Angeles TimesLA: 2009. — ISSN 0458-3035; 2165-1736
  2. Cambridge scientist scoops Nobel Prize for Chemistry // The Daily Telegraph / C. EvansLondon, Thailand: 2009. — ed. size: 622719 — ISSN 0307-1235; 0307-269X; 1477-3805
  3. Venki Ramakrishnan - mrc LABORATORY // The Salt Lake TribuneSalt Lake City: 2009. — ISSN 0746-3502 Праверана 27 жніўня 2021.
  4. MSU diary with sadhus as inventors brings disrepute to India: Ex-student, Nobel Laureate // The Indian Express — 2017. Праверана 8 кастрычніка 2018.
  5. Nobel Prize 2017: Know where India’s Nobel laureates studied // The Indian Express — 2017. Праверана 8 кастрычніка 2018.
  6. https://www.google.co.in/search?q=venkatraman+ramakrishnan+German+Academy+of+Sciences+Leopoldina&rlz=1C1WLXA_enIN808IN809&oq=venkatraman+ramakrishnan+German+Academy+of+Sciences+Leopoldina&aqs=chrome..69i57.8799j0j4&sourceid=chrome&ie=UTF-8 Праверана 8 кастрычніка 2018.
  7. https://www.financialexpress.com/world-news/indian-origin-nobel-laureate-venkatraman-ramakrishnan-calls-for-sensible-immigration-system-post-brexit/1317745/ Праверана 8 кастрычніка 2018.
  8. https://economictimes.indiatimes.com/news/politics-and-nation/nobel-prize-winner-venkatraman-ramakrishnan-to-deliver-lecture-in-delhi-on-january-8/articleshow/50352016.cms Праверана 8 кастрычніка 2018.
  9. https://economictimes.indiatimes.com/news/politics-and-nation/nobel-prize-winner-venkatraman-ramakrishnan-to-deliver-lecture-in-delhi-on-january-8/articleshow/50352016.cms
  10. The Nobel Prize in Chemistry 2009(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2012. Праверана 7 кастрычніка 2009.
  11. Sir Venki Ramakrishnan confirmed as President Elect of the Royal Society
  12. Venki Ramakrishnan(англ.)
  13. The American Philosophical Society Welcomes New Members for 2020
  14. Common root: Tamil Nadu gets its third laureate(нявызн.), Times of India (8 October 2009).
  15. 1 2 Nobel laureate Venkat Ramakrishnan failed IIT, medical entrance tests(нявызн.) (5 студзеня 2010).
  16. Venkatraman Ramakrishnan: A profile(нявызн.), Times of India (7 кастрычніка 2009). Праверана 7 кастрычніка 2009.
  17. FACTBOX: Nobel chemistry prize – Who are the winners?(нявызн.) (7 кастрычніка 2009). Праверана 7 кастрычніка 2009.
  18. Profile: Dr Venkatraman Ramakrishnan(нявызн.), Indian Express (7 October 2009). Праверана 7 кастрычніка 2009.
  19. Venki Ramakrishnan Home Page(нявызн.) (недаступная спасылка). Laboratory of Molecular Biology. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2011. Праверана 22 лістапада 2021.
  20. John Simon Guggenheim Foundation Venkatraman Ramakrishnan(англ.) . gf.org.

Спасылкі

 

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Агая
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Прэзідэнты Каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Малекулярныя біёлагі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таміл-Наду
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта