wd wp Пошук:

Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Дыега

Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Дыега (англ.: University of California, San Diego) — публічны навукова-даследчы ўніверсітэт, размешчаны ў раёне Ла-Хоя, Сан-Дыега ў штаце Каліфорнія, ЗША, адзін з дзесяці кампусаў Каліфарнійскага ўніверсітэта.

Заснаваны ў 1960 годзе паблізу Інстытута акіянаграфіі Скрыпса.

Універсітэт вядзе падрыхтоўку бакалаўраў па 125-ці спецыяльнасцях, магістраў па 52-х.

У акадэмічным рэйтынгу універсітэтаў свету 2009 года, УКСД заняў 14-е месца. У 2010 годзе выданне U.S. News & World Report прысвоіла універсітэту 35-е месца сярод лепшых універсітэтаў у краіне. У нацыянальным рэйтынгу выдання Washington Monthly універсітэт штогод займае лідзіруючыя пазіцыі, у 2010 годзе - 1-е месца.

Універсітэт працуе сумесна з Медыцынскім цэнтрам Сан-Дыега і супрацоўнічае з шэрагам рэгіянальных навуковых цэнтраў, сярод якіх: Інстытут Солка, Інстытут медыцынскіх даследаванняў Бернема, Навукова-даследчы інстытут Скрыпса. Ва ўніверсітэце працуюць восем лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, тры ўладальнікі Нацыянальнага навуковага медаля ЗША і адзін уладальнік Пулітцэраўскай прэміі.

Універсітэт быў прыняты ў Асацыяцыю амерыканскіх універсітэтаў ў 1982 годзе.

Зноскі

  1. UC Annual Endowment Report Office of the Treasurer of The Regents (англ.)
  2. Result vote for ASUCSD Election Election (англ.)
  3. Fall 2008: University of California Statistical Summary of Students and Staff (англ.)
  4. University of California Full-Time and Part-Time Headcount - SMG & MSP, Academic and PSS Personnel (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сістэма Каліфарнійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Дыега
Катэгорыя·Сан-Дыега
Катэгорыя·Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў