wd wp Пошук:

Універсітэт Юты

Не варта блытаць з Універсітэтам штата Юта (Utah state University).

Універсітэт Юты (англ.: University of Utah, часта скарачаюць да UofU, вымаўляецца Ю-оф-Ю) — самая вялікая і значная вышэйшая навучальная ўстанова штата Юта, ЗША. Згодна з Шанхайскім рэйтынгам ВНУ займае 79 месца ў свеце.

Гісторыя

Універсітэт быў створаны 28 лютага 1850 года і першапачаткова насіў назву Універсітэт Дэзерэта (англ.: University of Deseret). Універсітэт быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй часовага штата Дэзерэт. Першым кіраўніком Універсітэта быў прызначаны Орсан Спенсе. У першыя гады існавання ўніверсітэт сутыкнуўся з вялікімі матэрыяльнымі цяжкасцямі. У сувязі з матэрыяльнымі праблемамі, а таксама ў сувязі з недахопам дастатковай колькасці абітурыентаў Універсітэт Дэзерэта быў зачынены ў 1853 годзе. Аднак ужо ў 1867 годзе Універсітэт Юты пад кіраўніцтвам Дэвіда О. Калдэра адрадзіў сваю дзейнасць.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Універсітэты штата Юта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта