wd wp Пошук:

Вац

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вац.

Сабор
Вострая вежа
Трыўмфальная арка

Вац (венг.: Vác [ˈvaːts], ням.: Waitzen, славацк.: Vacov) — горад у паўночнай частцы Венгрыі, у медзье Пешт. Насельніцтва — 33 323 чалавек (2004).

Геаграфія і транспарт

Горад размешчаны на левым беразе Дуная ў 20 кіламетрах на поўнач ад цэнтра Будапешта побач з месцам, дзе рака змяняе кірунак цячэння з заходняга на паўднёвае. Горад ляжыць ля падножжа гор Насай, аднаго з адгор’яў Карпат. Праз горад праходзіць аўтамагістраль E77, якая вядзе ад Будапешта на поўнач у бок славацкіх гарадоў Зволен і Банска Бістрыца, а таксама чыгунка, якая ідзе па левым беразе Дуная ад Будапешта праз Вац і Соб у славацкі Штурава і далей у Браціславу. Час у дарозе на цягніку ад Будапешта — каля 20 хвілін.

Гісторыя

Від на Вац з Дуная

Самыя раннія згадкі пра горад адносяцца да XI стагоддзя. У часы Іштвана Святога тут было заснавана біскупства. У 1241 годзе горад быў цалкам знішчаны мангольскімі ордамі, пасля чаго быў адбудаваны нанова. У XIVXV стст. перыяд уздыму горада, Вац атрымаў статус вольнага каралеўскага горада.

Горад быў заваяваны туркамі ў 1541 годзе. Паколькі па мяжы Дуная ў гэтым раёне турэцкі наступ быў спынены аўстрыйцамі, Вац стаў стратэгічна важным горадам на лініі супрацьстаяння, вакол якога рэгулярна вяліся баявыя дзеянні. Паміж 1541 і 1686 гадамі Вац больш чым 40 раз пераходзіў з рук у рукі. У 1597 і 1684 гадах пад Вацам аўстрыйцамі былі здабыты важныя перамогі. Пасля канчатковага вызвалення ад туркаў у 1686 годзе горад цалкам ляжаў у руінах і зусім спусцеў. У XVIII стагоддзі ішло павольнае аднаўленне горада, яшчэ раз перапыненае ў 1731 годзе моцным пажарам. Бурны ўздым горада пачаўся толькі ў другой палове XVIII стагоддзя пры кіраванні біскупа Крыстафа Мігаці. У гэты перыяд у горадзе былі пабудаваны многія архітэктурныя помнікі, якія дайшлі да нашых дзён.

У XIX стагоддзі горад працягваў развівацца, індустрыялізацыя Ваца прывяла да з’яўлення вялікай колькасці фабрыкаў, у 1846 годзе чыгунка звязала горад з Будапештам.

Падчас Другой сусветнай вайны горад моцна пацярпеў. Падчас Будапешцкай аперацыі было разбурана мноства гістарычных будынкаў, загінула вялікая колькасць жыхароў. Аднаўленчыя працы працягваліся некалькі дзесяцігоддзяў.

Наступствы эканамічнага спаду 90-х гадоў XX стагоддзі былі пераадолены з пачаткам XXI стагоддзя. Сучасны Вац — дынамічны горад з дадатным прыростам насельніцтва і сучаснай інфраструктурай, буйны камерцыйны цэнтр. Вялікую ролю ў апошні час набывае турызм.

Славутасці

Насельніцтва

Пераважную большасць насельніцтва горада складаюць венгры — 94,9 %. Найбольш шматлікая меншасць — цыгане (1,3 %). Таксама ў горадзе пражываюць немцы, славакі, украінцы, румыны (усе меней 1 %).

Каталікі складаюць большасць вернікаў — 59,4 % рымакатолікі, 0,7 % грэкакатолікі. Кальвіністаў у Вацы — 9,3 %, лютэран — 3,1 %. 14,4 % жыхароў Ваца заявілі пра сваю нерелігійнасць

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пешт (медзье)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады на Дунаі
Катэгорыя·Гарады Венгрыі