wd wp Пошук:

Васіль Пятровіч Жукаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жукаў. Васіль Пятровіч Жу́каў[1] (руск.: Василий Петрович Жуков, 1922 — 12 ліпеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Бярозаўка (зараз у Бялёўскім раёне Тульскай вобласці Расіі). Скончыў пачатковую школу, потым сямігодку ў горадзе Багародзіцк. Працаваў у паравозным дэпо вучнем слесара, слесарам. У кастрычніку 1941 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях на Бранскім і Заходнім франтах у складзе 1324-га стралковага палка 413-й стралковай дывізіі. Удзельнік абароны Тулы, Тульскай, Калужскай, Ржэўска-Вяземкай наступальных аперацый. У лютым 1942 г. пры выхадзе з акружэння прапаў без вестак. Ваяваў у складзе 277-га партызанскага палка[2]. У 1944 годзе ў другі раз быў прызваны ў Чырвоную Армію, у 1090-ы стралковы полк 323-й Бранскай стралковай дывізіі[2].

Камандзір кулямётнага разліку старшы сяржант Жукаў вызначыўся ў ліпені 1944 г. ў баі за горад Масты (Гродзенская вобласць, Беларусь). Адбіў 3 котратакі праціўніка. У час наступнай контратакі з падтрымкай танка, кулямётным агнём адрэзаў ад іх пяхоту. Убачыўшы, што танкі праціўніка рухаюцца на камандны пункт роты, падбіў гранатамі адзін з іх. Загінуў у гэтым баі.

Пахаваны ў брацкай магіле ў горадзе Масты[3].

Узнагароды

Памяць

Імем Героя названая вуліца ў горадзе Масты, на будынку дэпо станцыі Вузлавая (Тульская вобласць) і ў вёсцы Навінка (Мастоўскі раён) устаноўлены мемарыяльныя дошкі[3]. Імя В. П. Жукава высечана на помніку героям-тулякам ў горадзе Тула[3].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава.
  2. 1 2 Шевчик Н. Было герою 22 года…(руск.)  // Мастоўская раённая газета «Зара над Нёманам»
  3. 1 2 3 Васіль Пятровіч Жукаў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мастоўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Мастоўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі 12 ліпеня
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза