wd wp Пошук:

Контратака

Контрата́ка (фр.: contre-attaque, ад фр.: centre — супраць і attaque — напад) — атака, якая праводзіцца войскамі, якія абараняюцца, супраць войскаў праціўніка, што ўклініліся ў іх баявыя парадкі, з мэтай яго разгрому і аднаўлення страчанага тактычнага становішча. Гэта адзін з элементаў праявы актыўнасці войскаў у абароне; звычайна праводзіцца сіламі другіх эшалонаў і рэзерваў войскаў, якія абараняюцца, з прыцягненнем часткі сіл войскаў першага эшалона з участкаў, якія не знаходзяцца пад атакай суперніка.

Контратака рыхтуецца згодна з намечаным планам бою і праводзіцца з улікам абстаноўкі, якая склалася ў ходзе бою. Дзеянні контратакі войскаў могуць падтрымлівацца ўдарамі танкаў, авіяцыі, агнём артылерыі, мінамётаў і іншых агнявых сродкаў. Поспех контратакі дасягаецца хуткімі, раптоўнымі і рашучымі дзеяннямі контратакі войскаў у момант, калі праціўнік не паспеў яшчэ замацавацца і падцягнуць рэзервы для нарошчвання ўдару.

Гл. таксама

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Віды ваенных дзеянняў
Катэгорыя·Ваенная тэрміналогія