У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Касцючэнка.
Васіль Кузьміч Касцючэнка (25 лютага 1953, в. Васільеўка, Добрушскі раён) — беларускі мастак-жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2021).
Нарадзіўся 25 лютага 1953 года ў в. Васільеўка Добрушскага раёна.
У 1974 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута.
З 1976 годзе пачаў удзельнічаць у мастацкіх выставах.
З 1987 па 2000 гады выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. К. Глебава.
У 1998 годзе быў прыняты ў Беларускі саюз мастакоў.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Валагодскай карціннай галерэі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава.
2006 — Galleri Kretsen, Швецыя
2006 — персанальная выстаўка, галерэя Балтыйскага Арт-мастацтва, Вільнюс
2006 — галерэя «Тызенгауз», Гродна
2008 — «Імёны», ЦДМ, Масква
2009 — «Цеплыня колеру», Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск[1]
2011 — «Знак вады», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[2]
2014 — «Зямляне», персанальная выстава, Палац мастацтва, Мінск[3]
2015 — «Каляровыя аповеды», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[4]
«Каляровыя аповеды»
Васіль Касцючэнка дае інтэрв’ю каналу БелСат
дырэктар Музею сучаснага мастацтва Наталля Шаранговіч, мастакі Васіль Кастючэнка, Рыгор Несцераў
Вольга Рыбчынская, Наталля Шаранговіч
Беларускія мастакі Спартак Аруцюнян, Сямён Дамарад
Васіль Кузьміч Касцючэнка на Вікісховішчы |