wd wp Пошук:

Спартак Аруцюнян

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аруцюнян.

Спартак Аруцюнян (1 красавіка 1956, Арменія) — беларускі і армянскі мастак.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Егвард Капанскага раёна Армянскай ССР. Вучыўся ў мастацкай школе, у студыі Марата Нурынджаняна, Капанскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме. З 1980 года працаваў у Мінскім мастацкім камбінаце[1].

Выстаўкі

Выстаўкі мастака адбываюцца ў Беларусі, Арменіі, Германіі, Польшчы і ў іншых краінах.

З 1994 па 2004 адбыліся персанальныя выстаўкі ў гарадах Германіі: у Берліне, Лейпцыгу, Гюстрафе, Таргау. Карціны і скульптура захоўваюцца ў Нацыянальнай галерэі Нагорнага Карабаха, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, галерэі імя Г. Х. Вашчанкі ў Гомеле, галерэі «Традыцыя» Светлагорска. Творы таксама знаходзяцца ў многіх прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Еўропе, ЗША, Ізраілі і інш.

Зноскі

  1. Персанальны сайт мастака(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арменіі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы