У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлоў.
Васі́ль Іва́навіч Казло́ў (18 лютага 1903, вёска Заграддзе, цяпер Жлобінскі раён, Гомельская вобласць — 2 снежня 1967, Мінск), савецкі і беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1.9.1942)[3], генерал-маёр (1943).
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Член КПСС з 1927. У 1929—1933 вучыўся ў Камуністычным універсітэце імя Леніна ў Мінску.
З 1940 намеснік старшыні СНК БССР.
Напачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 быў пакінуты ў тыле ворага ўпаўнаважаным ЦК КПБ па арганізацыі партызанскага руху. З красавіка 1941 2-гі, з ліпеня 1941 1-ы сакратар Мінскага падпольнага абкама КПБ і камандзір Мінскага партызанскага злучэння, адначасова з ліпеня 1944 1-й сакратар Мінскага гаркама КПБ.
З 1947 старшыня Вярхоўнага Савета БССР. З студзеня 1948 старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Член ЦК КПСС з 1966, кандыдат з 1956. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2—7-га скліканняў. З 1949 член Бюро ЦК КП Беларусі.
Васіль Іванавіч Казлоў на сайце «Героі краіны»
Тэмы гэтай старонкі (38):