Варыкоз (варыкознае пашырэнне вен ніжніх канечнасцей, пашырэнне вен; лац.: varix — вузел) — нераўнамернае павелічэнне прасвету вен з утварэннем выпучванняў у вобласці стончанай вянознай сценкі і іх вузлападобнай звілістасці. Выяўляецца праз недастатковасць клапанаў вен і парушэннем крывацёку. Найчасцей пашкоджвае вены ног, прамой кішкі (гемарой), семявы канацік (варыкацэле) і падслізневы слой стрававода. Другасная хвароба выклікаецца трамбозам, аплазіяй і дысплазіяй вен. Першасная хвароба ў 50 % хворых развіваецца ва ўзросце 20-50 год ад пашкоджання нервовага апарату вен. Ускладненне хваробы выклікае тромбафлембіт і трафічныя язвы. Сустракаецца ў 17 % насельніцтва свету і з’яўляецца найбольш частай прычынай мужчынскага бясплоддзя (42 % выпадкаў)[2]. У Беларусі ад хваробы церпяць 30 % жыхароў[3].
Прадухіленню хваробы спрыяюць штодзённыя прагулкі і размінанне, плаванне і язда на веласіпедзе, змяншэнне закідвання аднаго калена на другое пры сядзенні, кантрастны душ штовечар і масаж ног (пагладжванне ад ступні да пахвіны 7 хвілін зранку пасля зарадкі). Карысна ўжываць багатую на раслінныя валокны і вітаміны (С, В1, В6, Р) ежу: гародніна (капуста, перац і пятрушка), злакі і садавіна (ківі і цытрусавыя). У падарожжы неабходна кожныя 1,5 гадзіны спыняцца або ўставаць у салоне для 15-хвіліннай прагулкі. Падчас і пасля працоўнага дня варта ўзнімаць на 10 хвілін ногі вышэй за тулава. Таксама варта адмовіцца да палення, гарачых ваннаў, цеснага адзення і абутку на абцасах звыш 4 см, выкарыстоўваць эластычныя шкарпэткі і панчохі[4].
Развіццю хваробы спрыяе залішняя вага, цяжкая цялесная праца з падняццем цяжару, працяглае стаянне на нагах, нашэнне сціскальных панчохаў і гольфаў, стаячая і сядзячая праца, малая рухавасць[5].
Адзначаецца пашырэнне вен на галёнцы і сцягне, хуткая стамляльнасць, боль у нагах, пачуццё цяжару, сверб і цяпло скуры, ацёкі[6].
Варыкоз на Вікісховішчы |