У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Панчоха (значэнні).
Панчохі (адз.л.: панчоха) (ад стар.-ням.: puntschuoch[1]) — від адзення для ніжняй часткі ног. Звычайна зробленыя з тэкстылю. У мінулым выкарыстоўваліся як жанчынамі, так і мужчынамі. У сучаснай модзе - прадмет жаночага адзення.
Гэты прадмет гардэроба з’явіўся першым у арабаў. Падчас іх войнаў з іспанцамі ў XIII-XIV стагоддзях з мастацтвам ношкі панчоха пазнаёмілася і Еўропа. Да таго часу еўрапейцы абмотвалі ногі нагавіцамі з скуры або тканіны.
У 1589 г. беспрацоўны англічанін Лій, жонка якога зарабляла на жыццё вязкай панчох, стварыў першы вязальныя станок для гэтага.