wd wp Пошук:

Вапінджэр

Вапінджэр (англ.: Wappinger) † — індзейская канфедэрацыя ў XVIIXVIII стст. на ўсходзе сучасных ЗША.

Вапінджэр насялялі ўсходні бераг ракі Гудзон. Лічыцца, што іх назва паходзіць з усходніх алганкінскіх моў і значыць «усходнія». Канфедэрацыя ўключала наступныя тэрытарыяльныя групы:

Асноўнымі традыцыйнымі заняткамі былі земляробства, паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. Тушы дзікіх жывёл смажылі на вогнішчы разам з вантробамі. Важным эканамічным заняткам быў выраб вампумаў. Унутранае кіраванне канфедэрацыі было засяроджана ў руках правадыроў, якія вырашалі агульныя пытанні на супольных радах, якія збіраліся нястала. Поруч са звычайнымі вёскамі ў вапінджэр меліся ўмацаваныя паселішчы.

Відавочна, першы кантакт груп вапінджэр з еўрапейцамі адбыўся ў 1524 г., калі ў вусці Гудзона з’явілася французская экспедыцыя на чале Джавані да Верацана. У 1609 г. вапінджэр кантактавалі з чальцамі экспедыцыі Генры Гудзона. У гэты перыяд агульная колькасць чальцоў канфедэрацыі магла дасягаць 13 200 чалавек.

У 1626 г. галандцы заснавалі на Манхэтэне калонію Новы Амстэрдам. З 1628 г. паміж каланістамі і тубыльцамі адбываліся перыядычныя канфлікты. У 16431645 гг. яны ператварыліся ў сапраўдную вайну, выйграную галандцамі з дапамогай іх саюзнікаў-іракезаў. Лічыцца, што за 2 гады вайны вапінджэр згубілі болей за 1500 чалавек. Яшчэ больш разбуральнымі сталі эпідэмічныя хваробы, занесеныя каланістамі, ад якіх у індзейцаў не было імунітэту. Да 1673 г., калі Новы Амстэрдам быў захоплены англічанамі, вапінджэр ужо не ўяўлялі сур’ёзную палітычную сілу ў рэгіёне. Многія з іх далучыліся да дэлавараў і анейда.

У 1756 г. група англійскіх апалчэнцаў незаконна захапіла землі заходніх вапінджэр. Іх правадыр Дэніел Німхэм імкнуўся вярнуць маёмасць праз суд. Аднак яго намаганні скончыліся няўдачай. Таму ён і яго супляменнікі падтрымалі Амерыканскую рэвалюцыю, служылі выведвальнікамі ў амерыканскім войску. У 1778 г. ён загінуў. Пасля рэвалюцыі вапінджэр прадалі рэшткі сваіх зямель і далучыліся да руху індзейцаў на захад. Да пачатку XIX ст. іх супольнасць канчаткова распалася.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Зніклыя народы Амерыкі
Катэгорыя·Народы ЗША
Катэгорыя·Алганкіны