wd wp Пошук:

Каралеўства Англія

Каралеўства Англія (англ.: Kingdom of England) — дзяржава ў Заходняй Еўропе, якая займала паўднёвую частку вострава Вялікабрытанія і існавала з 927 па 1707 гады. Пасля аб’яднання з каралеўствам Шатландыя трансфармавалася ў Каралеўства Вялікабрытанія.

Рэзідэнцыяй каралеўскай дынастыі спачатку быў горад Вінчэстэр у Хэмпшыры, але з пачатку XII стагоддзя сталіцай дзяржавы фактычна стаў Лондан.

Тытул караля (каралевы) Англіі фармальна страціў сваё значэнне з 1707 года, але фактычна ўжываецца да гэтага часу. Цяперашні манарх Злучанага Каралеўства, каралева Елізавета II, з’яўляецца правапераемнікам каралёў і Каралеўства Англія.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
З’явіліся ў 927 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Гісторыя Англіі
Зніклі ў 1707 годзе
Зніклі ў 1649 годзе
З’явіліся ў 1660 годзе
Былыя краіны