wd wp Пошук:

Генры Гудзон

Генры Гудзон (Хадсан) (англ.: Henry Hudson; 12 верасня 1570 −1611?) — англіскі мараплавец пачатку XVII стагоддзя. Яго дата і месца нараджэння дакладна невядомыя, але па некаторых здагадках, ён нарадзіўся 12 верасня 1570 у Лондане.

У пошуках паўночнага марскога шляху з Атлантычнага акіяна ў Ціхі здзейсніў у 1607—1611 гадах чатыры паходы ў арктычныя шыроты. У 1607 годзе, маючы намер прайсці ў Ціхі акіян праз Паўночны полюс, падняўся да 80° 23 паўн. ш., адначасова адкрыўшы востраў Ян-Маен. У 1608 годзе няўдала спрабаваў знайсці праход паміж Шпіцбергенам і Новай Зямлёй. У 1609 годзе быў на службе ў галандскай Ост-Індскай кампаніі, накіраваўся спачатку ў Баранцава мора, а адтуль да берагоў Паўночнай Амерыкі для пошукаў Паўночна-заходняга праходу, абследаваў частку ўзбярэжжа мацерыка, адкрыў вусце р. Гудзон і падняўся па ёй на 250 км. У 1610 годзе прайшоў на захад пралівам (Гудзонаў) паміж Лабрадорам і Бафінавай Зямлёй, адкрыў шырокі заліў (Гудзон). У яго паўднёвай частцы (заліў Джэймс) карабель Гудзона зазімаваў. У чэрвені 1611 годзе на зваротным шляху каманда ўзбунтавалася. Гудзон з сынам і 7 ​​маракамі былі высаджаныя з карабля ў шлюпку, прапалі без вестак.

Зноскі

  1. http://www.bbc.co.uk/1/hi/magazine/7064217.stm
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12118255X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Даследчыкі Арктыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1565 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1611 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Даследчыкі Амерыкі
Катэгорыя·Падарожнікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Новыя Нідэрланды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных