wd wp Пошук:

Валянціна Міхайлаўна Дутлава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дутлава. Валянціна Міхайлаўна Дутлава (нар. 1 верасня 1937, г. Менск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла ў 1960 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Пасля заканчэння інстытута працавала ў Белдзяржпраекце архітэктарам, старэйшым архітэктарам. З 1970 — старэйшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў БССР з 1977 года.

Творчасць

За час працоўнай дзейнасці распрацавала цэлы шэраг праектаў горадабудаўнічага профіля ў гарадах Беларусі. Сярод іх: праекты забудовы мікрараёнаў у Мазыры, Лунінцы, Дзяржынску (1960—1970); генеральныя планы гарадоў Старыя Дарогі (1976), Ляхавічы, Столін, Расоны; у аўтарскім калектыве — генплан горада (1975), праект забудовы ўсходняга жылога раёна, цэнтральнай часткі (1979) Баранавічаў; праект забудовы жылога раёна «Задняпроўе» ў г. Орша (1977); генеральныя планы гарадоў Чашнікі (1980), Лёзна, г.п. Арэхаўск; праект забудовы жылога раёна «Задзвінне» ў г. Полацку (19801990); праект забудовы жылога раёна ў г. Барысаве (1982), праекты размяшчэння першачарговага будаўніцтва ў гарадах Баранавічы і Барысаў (19901993).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
Катэгорыя·Архітэктары Полацка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Чашнікаў
Катэгорыя·Архітэктары Ляхавічаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Архітэктары Лунінца
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Баранавічаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Дзяржынска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары Оршы
Катэгорыя·Архітэктары Барысава
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары Старых Дарог
Катэгорыя·Архітэктары Расонаў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Століна
Катэгорыя·Архітэктары Лёзна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары Мазыра