wd wp Пошук:

Валькоўскае

Валькоўскае возера — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на мяжы з Пскоўскай вобласцю Расіі, у басейне ракі Чарапяціца (працякае праз возера), за 8 км у напрамку на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1,5 км на поўнач ад вёскі Глаты.

Плошча паверхні возера 2,43 км². Даўжыня 4,05 км, найбольшая шырыня 1,12 км, даўжыня берагавой лініі 12,13 км. Найбольшая глыбіня 11,6 м, сярэдняя 6,2 м. Аб’ём вады ў возеры 15,06 млн м³. Плошча вадазбору 209 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню 3—5 м, паўднёва-ўсходнія — да 10—15 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, паўднёва-заходнія зліваюцца са схіламі катлавіны. Мелкаводдзе вузкае і пясчанае. Глыбей дно возера высцілаюць іл і сапрапель (у заходнім заліве). Возера эўтрофнае, праточнае. Значна зарастае. Злучаецца на паўднёвым усходзе пратокай з возерам Чарапёцкае, на паўночным захадзе пратокай з возерам Чэрпета і ручаём з возерам Ціхае.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, язь, акунь, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-10. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. Архівавана 1 мая 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры Расонскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта