wd wp Пошук:

Валерый Еўдакімавіч Зайцаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зайцаў. Валерый Еўдакімавіч Зайцаў — беларускі інжынер-будаўнік і гаспадарчы дзеяч[1].

Біяграфія

У 1966—1971 вучыўся ў Беларускім тэхналагічным інстытуце імя С. М. Кірава (спецыяльнасць па адукацыі — «Машыны і апараты хімічных вытворчасцей»)[1].

Пасля службы ў арміі ў 1973—1992 гадах працаваў майстрам, прарабам, старшым прарабам, галоўным інжынерам, начальнікам другога Мінскага мантажнага ўпраўлення ПСМА «Прамтэхмантаж»[1].

У 1992—2015 гадах тэхнічны дырэктар, генеральны дырэктар арэнднага будаўніча-мантажнага аб’яднання «Прамтэхмантаж», генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Прамтэхмантаж» (У 1998 годзе арэнднае будаўніча-мантажнае прадпрыемства пераўтворана ў ААТ «Прамтэхмантаж»)[1].

Праекты, якія будаваліся пад кіраўніцтвам В. Зайцава

Сярод важных аб’ектаў можна згадаць МКСК «Мінск-Арэна», Дзяржаўную спартыўную ўстанову «Барысаў-Арэна», САК «Фрыстайл», а таксама завод вапны ТАА «ФельсИзвесть» у г. Калуга, вугальны і нафтавы тэрміналы ў г. Луга Ленінградскай вобласці, тэрмінал «Калининградморнефть» і вытворчы тэрмінальны комплекс па глыбокай перапрацоўцы алейзмяшчальных культур у Калінінградскай вобласці[1].

Таксама пад непасрэдным кіраўніцтвам Валерыя Еўдакімавіча забяспечаны своечасовы і якасны мантаж металаканструкцый і абсталявання Нацыянальнай бібліятэкі і такіх аб’ектаў народнай гаспадаркі, як Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, цукровыя заводы ў Слуцку, Жабінцы і Гарадзеі, вагонабудаўнічы завод у Асіповічах, адкрытае акцыянернае таварыства «Беларуськалій». Трэба адзначыць, што на многіх аб’ектах былі выкарыстаны тэхналогіі мантажных работ сусветнага ўзроўню[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Секрет Валерия Зайцева: «Создание морально-психологического климата в коллективе — одна из главных задач руководителя» (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Будаўнікі СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Будаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі БДТУ
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»