wd wp Пошук:

Жабінкаўскі цукровы завод

ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод» — прадпрыемства цукровай прамысловасці Беларусі, размешчанае ў горадзе Жабінка Брэсцкай вобласці.

Вырабляе з цукровага бураку цукар-пясок і папутныя прадукты: патаку-меласу, бурачны жом.

Пабудаваны ў 1963 годзе польскімі спецыялістамі.

У 2018 годзе камбінат быў у «чыстых стратах» на 16,8 млн руб., а крэдытная запазычаннасць складала 217 млн руб.[1]

У студзені 2020 года з’явілася інфармацыя мясцовых СМІ пра затрыманне дырэктара камбіната Віктара Міронава[2].

Забяспечвае 24,6 % патрэбнасці беларускага рынку цукру (2008), трэці паказчык пасля Гарадзейскага (31,1 %) і Слуцкага заводаў (28,2 %).

Зноскі

  1. МА Тры з чатырох цукровых камбінатаў, на якіх нібыта затрымалі кіраўнікоў, працуюць са стратамі. Радыё Свабода (27 студзеня 2020). Праверана 28 студзеня 2020.
  2. МА Тры з чатырох цукровых камбінатаў, на якіх нібыта затрымалі кіраўнікоў, працуюць са стратамі. Радыё Свабода (27 студзеня 2020). Праверана 28 студзеня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Эканоміка Жабінкаўскага раёна
Катэгорыя·Жабінка
Катэгорыя·Прадпрыемствы Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Цукровая прамысловасць Беларусі
Катэгорыя·1963 год у Беларусі