wd wp Пошук:

Вайда фарбавальная

Фарбо́ўнік фарбавальны[3], Вайда фарбавальная, Фарбоўнік[4] (Isatis tinctoria) — від кветкавых раслін роду Вайда (Isatis) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Двухгадовая травяністая расліна вышынёй 70—100[3] см. Сцяблы прамастойныя, з шызым налётам, часта разгалінаваныя ў верхняй частцы, у ніжняй частцы валасістыя. Лісце простае, суцэльнае, чаргаванае. Ніжняе лісце на чаранках, падоўжана-ланцэтнае, валасістае. Сярэдняе і верхняе лісце сядзячае, завостранае, са стрэлападобнай асновай. Кветкі жоўтага колеру, у шчыткападобнай мяцёлцы. Пялёсткі (4) з кароткім ногцікам. Тычынак — 6. Плод — стручочак.

Распаўсюджанне і экалогія

расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі і Паўночнай Афрыкі[5]. Натуралізвалася ў Паўночнай Амерыцы і Чылі. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф[6]. Расце ў стэпах, сухіх лугах, на адкрытых пясчаных месцах, камяністых россыпах, па берагах вадаёмах, на палях і агародах, каля дарог. Цвіце ў маічэрвені[3].

Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[6].

Гаспадарчае значэнне

Фарбавальная, меданосная, лекавая расліна.

Падвіды

Паводле сайта The Plant List:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 69. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
  6. 1 2 Вайда красильная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Інвазіўныя віды раслін
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Капуставыя
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Фарбавальныя расліны
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Алейныя культуры
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак