wd wp Пошук:

Вадзім Уладзіміравіч Дземідовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дземідовіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Вадзім Дземідовіч (нар. 20 верасня 1985, Брэст) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер.

Клубная кар’ера

Распачаў кар’еру ў брэсцкім «Дынама» як паўабаронца. У 2010—2011 гадах гуляў за гродзенскі «Нёман», у асноўным на пазіцыі нападніка.

У пачатку сезона 2012 трапіў у склад «Гомеля», а ў жніўні таго ж года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ». З-за траўмы змог правесці толькі 5 матчаў за «Тарпеда-БелАЗ» і ў лістападзе пакінуў клуб[2].

У студзені 2013 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны». У «Белшыне» спачатку звычайна выхадзіў на замену, а ў ліпені стаў іграком стартавага складу. Тады ж найлепш праявіў сябе, забіўшы 4 галы ў трох матчах запар. Пазней зноў страціў месца ў аснове.

У студзені 2014 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[3]. Неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе наваполацкага клуба на пазіцыі цэнтральнага нападніка. З 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне 2014. У лютым 2015 на год падоўжыў кантракт з «Нафтанам»[4]. У першай палове сезона 2015 забіў 4 галы ў 13 матчах, што зноў стала найлепшым паказчыкам у камандзе на дадзеным этапе.

17 ліпеня 2015 года стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», дзе ўжо гуляў трыма гадамі раней[5]. У складзе «Тарпеда» таксама здолеў замацавацца ў якасці асноўнага нападніка, у 11 матчах другой паловы чэмпіянату забіў 5 галоў. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[6]. Выдатна правёў сезон 2016, у якім з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам у камандзе і адным з найлепшых у чэмпіянаце.

У студзені 2017 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[7]. Не здолеў замацавацца ў асноўным складзе дынамаўцаў, часцей толькі выхадзіў на замену ў канцы сустрэчы. У жніўні 2017 года, па пагадненні бакоў пакінуўшы «Дынама», стаў іграком «Мінска»[8]. Спачатку выступаў у аснове «гараджан», аднак з кастрычніка стаў гуляць за дубль. У лістападзе 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[9].

У сакавіку 2018 года пачаў трэніравацца з мінскім «Тарпеда» і неўзабаве падпісаў кантракт[10]. У 11 матчах за «Тарпеда» забіў два галы (абодва з пенальці) і ўжо чэрвені пакінуў каманду[11]. У жніўні 2018 года пасля прагляду стаў іграком магілёўскага «Дняпра»[12]. Трывала гуляў у асноўным складзе магіляўчан, але не забіў ніводнага гола і не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[13].

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Руху» і ў выніку падпісаў кантракт[14]. З 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу.

У пачатку 2020 года завяршыў прафесійную кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў дубль «Руха»[15]. Заставаўся ў клубе да пачатку 2022 года, калі ён зняўся са спаборніцтваў.

У 2021 годзе ў якасці аматара выступаў за «Брэстжылбуд» у Другой лізе.

Сям’я

Родны брат Вадзіма Аляксандр таксама з’яўляецца футбалістам.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2003дубльДынама (Брэст)151
2004Д1Дынама (Брэст)10
2005Д1Дынама (Брэст)41
2006Д1Дынама (Брэст)171
2007Д1Дынама (Брэст)150
2008Д1Дынама (Брэст)120
2009Д1Дынама (Брэст)132
2010Д1Нёман295
2011Д1Нёман315
2012 (1)Д1Гомель132
2012 (2)Д1Тарпеда-БелАЗ50
2013Д1Белшына226
2014Д1Нафтан319
2015 (1)Д1Нафтан134
2015 (2)Д1Тарпеда-БелАЗ115
2016Д1Тарпеда-БелАЗ3012
2017 (1)Д1Дынама (Мінск)70
2017 (2)Д1Мінск80
2018 (1)Д1Тарпеда (Мінск)112
2018 (2)Д1Дняпро110
2019Д2Рух2712
2021Д3Брэстжылбуд138

Зноскі

  1. Vadim Demidovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Вадим Демидович покинул «Торпедо-БелАЗ»
  3. Футбол. Вадим Демидович заключил контракт с “Нафтаном”
  4. Гунчак, Зюлев, Сучков, Хотов, Шкабара и Демидович продлили соглашения с “Нафтаном”
  5. Вадим Демидович заключил контракт с “Торпедо-БелАЗ”
  6. Алексей Белевич стал игроком “Торпедо-БелАЗ”, Демидович остался в Жодино
  7. Минское “Динамо” объявило о подписании Демидовича
  8. Вадим Демидович перешел в “Минск”
  9. Вадим Демидович ушел из “Минска”
  10. Вадим Демидович стал игроком минского “Торпедо”
  11. Демидович покидает минское «Торпедо»
  12. Демидович стал игроком “Днепра”
  13. 11 футболистов покинули “Днепр”
  14. Вадим Демидович подписал контракт с “Рухом”
  15. «Будем заниматься развитием молодых футболистов»: спортивный директор «Руха» Сергей Присяжнюк ответил на вопросы «БГ»
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Брэстжылбуд
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы