wd wp Пошук:

Вадзім Віктаравіч Скрыпчанка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Вадзім Скрыпчанка (нар. 26 лістапада 1975, Маларыта) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам мінскага «Дынама».

Клубная кар’ера

Выхаванец брэсцкага футбола, пачаў кар’еру ў мінскіх «Трактары» і «Дынама-93», пасля гуляў у розных беларускіх клубах і ў Расіі. Двойчы дапамог БАТЭ стаць чэмпіёнам Беларусі. У сезоне 2007 гуляў у Першай лізе за магілёўскі «Савіт», пасля чаго завяршыў ігравую кар’еру.

Міжнародная кар’ера

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 5 жніўня 1997 года ў таварыскім матчы супраць Ізраіля, у якім забіў гол. Пасля гуляў за зборную яшчэ ў 1999 і 2000 гадах. Усяго правёў 10 матчаў, забіў 2 галы.

Трэнерская кар’ера

У 2007 годзе завяршыў кар’еру футбаліста і перайшоў на трэнерскую працу ў барысаўскі БАТЭ. Быў памочнікам галоўнага трэнера Віктара Ганчарэнкі. У канцы 2011 года атрымаў прапанову ўзначаліць «Мінск», і 26 снежня стаў галоўным трэнерам мінскага клуба. Двойчы (у 2012 і 2013 гадах) вывеў клуб у фінал Кубка Беларусі, і з другой спробы заваяваў гэты трафей.

12 кастрычніка 2013 года пакінуў «Мінск»[2] і неўзабаве ўвайшоў у трэнерскі штаб краснадарскай «Кубані», дзе зноў стаў дапамагаць Віктару Ганчарэнку[3]. У лістападзе 2014 года, пасля звальнення Ганчарэнкі, таксама пакінуў краснадарскі клуб[4].

У чэрвені 2015 года стаў асістэнтам Ганчарэнкі ў екацярынбургскім «Урале»[5]. У верасні 2015 года, пасля зыходу Ганчарэнкі з клуба, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Урала»[6], а неўзабаве зацверджаны на гэтай пасадзе[7]. Пад кіраўніцтвам Скрыпчанкі «Урал» заняў у сезоне 2015/16 восьмае месца ў Прэм’ер-лізе. 1 лістапада 2016 года Скрыпчанка абвясціў аб зыходзе з пасады галоўнага трэнера «Урала»[8].

3 лістапада 2016 года ўзначаліў самарскія «Крылы Саветаў»[9]. Пасля паспяховых першых матчаў каманда стала атрымліваць паражэнні, і па выніках сезона 2016/17 страіла месца ў Прэм’ер-лізе. Па заканчэнні сезона ў маі 2017 года стала вядома, што «Крылы Саветаў» не будуць падаўжаць кантракт са Скрыпчанкам[10].

У жніўні 2017 года быў прызначаны галоўным трэнерам махачкалінскага «Анжы»[11]. Па выніках сезона 2017/18 «Анжы» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і ў маі 2018 года Скрыпчанка па заканчэнні кантракта пакінуў каманду[12].

У жніўні 2018 года ўзначаліў клуб армянскай Прэм’ер-лігі «Арарат-Арменія»[13], аднак ужо праз два месяцы быў звольнены з-за незадавальняючых вынікаў[14].

У студзені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[15]. Пакінуў «Тарпеда-БелАЗ» у верасні таго ж года[16].

У жніўні 2020 года зноў стаў галоўным трэнерам «Мінска»[17]. Заставаўся на пасадзе жа канца 2020 года, пасля чаго пакінуў клуб[18]. У верасні 2021 года чарговы раз узначаліў сталічны клуб[19]. У сезоне 2022 прывёў каманду да шостага месца ў чэмпіянаце Беларусі.

У лістападзе 2022 года разам са сваім штабам пакінуў «Мінск»[20] і неўзабаве быў прызначаны галоўным трэнерам мінскага «Дынама»[21].

Мае ліцэнзію УЕФА катэгорыі «Pro».

Дасягненні

Ігравыя

Трэнерскія

Зноскі

  1. Vadim Skripchenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Минск»: «Скрипченко покинул клуб и продолжит карьеру за рубежом»(недаступная спасылка)
  3. Пресс-атташе “Кубани”: “В штаб Гончаренко вошел Скрипченко”
  4. Вадим Скрипченко: «Сейчас готов рассматривать варианты о самостоятельной работе»
  5. Вадим Скрипченко все-таки договорился с “Уралом”
  6. Вадим Скрипченко назначен исполняющим обязанности главного тренера “Урала”
  7. Вадим Скрипченко назначен главным тренером “Урала”
  8. Вадим Скрипченко подал в отставку с поста главного тренера “Урала” (ВИДЕО)
  9. Вадим Скрипченко возглавил “Крылья Советов”
  10. «Крылья Советов» не будут продлевать контракт с Скрипченко
  11. Вадим Скрипченко официально возглавил “Анжи”
  12. “Анжи” объявил об уходе Скрипченко с поста главного тренера
  13. Вадим Скрипченко возглавил клуб “Арарат-Армения”
  14. «Арарат-Армения» уволил Скрипченко
  15. Скрипченко официально возглавил “Торпедо-БелАЗ”
  16. “Торпедо-БелАЗ” объявило о расторжении контракта со Скрипченко
  17. Скрипченко сменил Разина на посту главного тренера “Минска”
  18. Россиянин Федор Щербаченко стал главным тренером “Минска”
  19. Вадим Скрипченко вновь главный тренер “Минска”
  20. Скрипченко покинул пост главного тренера “Минска”
  21. Вадим Скрипченко возглавил минское “Динамо”
Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Трэнеры ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-93 Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Трактар Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Савіт
Катэгорыя·Ігракі ФК ЦСКА Масква
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Трэнеры ФК Анжы
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Трэнеры ФК Мінск
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Урал Екацярынбург
Катэгорыя·Трэнеры ФК Крылы Саветаў Самара
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маларыце
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Уралан Эліста
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Арарат-Арменія
Катэгорыя·Асобы