wd wp Пошук:

Біяцін

Біяцін[1], таксама кафермент R, часам называюць вітамін Н[2], вітамін B7 — водарастваральны вітамін групы В. Малекула біяціну складаецца з тэтрагідраімідазольнага і тэтрагідратыяфенавага кольцаў, у тэтрагідратыяфенавым кольцы адзін з атамаў вадароду замешчаны на валерыянавую кіслату. Біяцін з’яўляецца кофактарам у метабалізме тлустых кіслот, лейцыну і ў працэсе глюканеагенезу.

Фізіка-хімічныя ўласцівасці

Біяцін утварае ігольчастыя крышталі з тэмпературай плаўлення 232°. У папярочным перасеку крышталь уяўляе сабой ромб, вострыя куты якога роўныя 55°. Даўжыня восяў: а—5,25 Ǻ, b—10,35 Ǻ, з— 21,00 Ǻ. Шчыльнасць крышталяў 1,41. Малекулярная вага біяціну на аснове хімічнай формулы роўная 244.3106 г/моль. На аснове рэнтгенаскапічнага аналізу 245±6.

Біяцін добра раствараецца ў вадзе і спірце, цяжка раствараецца ў эфіры, вуглевадародах парафінавага шэрагу і некалькі лепш у цыклагексане, бензоле, галагеніраваных вуглевадародах, спіртах і кетонах (ацэтон). Біяцін устойлівы да ўздзеяння ўльтрафіялетавых і рэнтгенавых прамянёў. Ён разбураецца пад уплывам перакісу вадароду, салянай кіслаты, з’едлівых шчолачаў, фармальдэгіду і сярністага газу. Ён не змяняецца пад уздзеяннем малекулярнага кіслароду, сернай кіслаты, гідраксіламину. Ва ўльтрафіялетавых праменях для біяціну не выяўлена спецыфічнага паглынання.[3]

Біяхімічная роля

Уваходзіць у склад ферментаў, якія рэгулююць бялковы і тлушчавы баланс, мае высокую актыўнасць. Удзельнічае ў сінтэзе глюкакіназы — ферменту, які рэгулюе абмен вугляводаў.

З’яўляецца каферментам розных ферментаў, у тым ліку і транскарбаксілаз. Удзельнічае ў сінтэзе пурынавых нуклеатыдаў. З’яўляецца крыніцай серы, якая прымае ўдзел у сінтэзе калагена. З удзелам біяціну працякаюць рэакцыі актывавання і пераносу СА2[4].

Рэкамендаваная сутачная норма спажывання

Расійскімі рэкамендацыямі ўстаноўлена фізіялагічная патрэба ў біяціне для дарослых — 50 мкг/суткі. Для дзяцей — ад 10 да 50 мкг/суткі ў залежнасці ад узросту. Верхні дапушчальны ўзровень спажывання не ўстаноўлены.[5]

Адэкватнае спажыванне біяціну для розных узростаў

Узрост 0-8 месяцаў 7-12 месяцаў 1-3 гады 4-8 гадоў 9-13 гадоў 14-20 гадоў 21 гадоў і старэй
Адэкватнае спажыванне біяціну[6], мкг/дзень 5 6 8 12 20 25 30

Гіпавітамінозы

Прычыны

Праявы

Пры недахопе біяціну назіраюцца:

Змяшчэнне ў харчовых прадуктах

У малых колькасцях біяцін змяшчаецца ва ўсіх прадуктах, але больш за ўсё гэты вітамін змяшчаецца ў печані, нырках, дражджах, бабовых (соя, арахіс), квяцістай капусце, арэхах.[8] У меншай ступені – у таматах, шпінаце, яйках (не сырых), грыбах.

З ежай паступае дастатковая для арганізму колькасць біяціну[9].

Здаровая мікрафлора кішэчніка сінтэзуе значныя колькасці біяціну.[10][11]

Размеркаванне ў арганізме

Біяцін у жывым арганізме канцэнтруецца ў печані, нырках.

Зноскі

  1. Напісанне паводле граматычнай базы Беларускага N-корпуса
  2. Biotin // WebMD, William Blahd, MD, June 26, 2015
  3. Химические и физические свойства биотина :: Строение, свойства и биологическая роль биотина и тиамина > dailymedicine.ru (нявызн.) (недаступная спасылка). www.dailymedicine.ru. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2017. Праверана 9 красавіка 2017.
  4. Архівавана 18 студзеня 2012. Адрианов Н. В. Биотин Категория:Википедия:Статьи с нерабочими ссылками с декабря 2015 {{подст:не АИ}}
  5. «Нормы физиологических потребностей в энергии и пищевых веществах для различных групп населения Российской Федерации» МР 2.3.1.2432-08, 18.12.2008 Архівавана 19 лютага 2016., 4.2.2.1.1.9.
  6. Biotin // WebMD, William Blahd, MD, June 26, 2015: “Adequate Intake (AI)”
  7. Biotinidase deficiency // Genetics Home Reference.
  8. О.
  9. Select Committee on GRAS Substances (SCOGS) Opinion: Biotin “usual intakes are in excess of those required for normal maintenance and growth.”
  10. Bradley Hillman, Role of gut bacteria in human toxicology and pharmacology - CRC 2004, ISBN 9780203215234, page 217 “15.3.1 Gut bacteria and biotin supply” (англ.)
  11. http://www.ncbi.nlm.nih.gov/pmc/articles/PMC2646215/
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вітаміны і вітамінападобныя сродкі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вітаміны групы B