wd wp Пошук:

Бялюк галінасты

Бялюк галінасты

Бялюк галінасты[3], вяночнік[4], білюк[5] (Anthericum ramosum) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Спаржавыя (Asparagaceae). Раней ён адносіўся да ўласнага сямейства Асфадэлавыя (Anthericaceae), яшчэ раней да Лілейных (Liliaceae).

Батанічнае апісанне

Расліна вышынёй да 110 см з падземным карэнішчам і вузкалінейным жалабатым лісцем каля асновы сцябла. Лісце даўжынёй 12—60 см, шырынёй 5—10 мм. Сцябло прамастойнае, слабагалінастае, тонкае бязлістае. Карэнішча тонкае, кароткае ад якога адыходзяць шматлікія карані цыліндрычнай формы. Кветкі двухполыя, белыя, зоркападобныя дыяметрам 2—2,5 см на тонкіх кветаножках, у мяцёлках або гронках. Калякветнік вяночкападобны з 6 адхіленых трохжылкавых лісцікаў. Суквецце даўжынёй 20—60 см. Плод — скурыстая шарападобная каробачка дыяметрам 3—7 мм. Насенне вугальна-чорнае, вуглаватае, 3 мм даўжынёй і 2 мм у дыяметры.

Распаўсюджанне і экалогія

Па тэрыторыі Беларусі праходзіць паўночна-ўсходняя мяжа суцэльнага пашырэння віду. Расце ў хваёвых і мяшаных лясах, дубровах, на ўзлесках і ў зарасніку хмызняку ўздоўж рэк. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Народныя назвы вяночак, білюк.

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 16. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  5. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Спаржавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак