wd wp Пошук:

Бядрынец

Бядры́нец[3] (Pimpinella) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).

Апісанне

Шмат-, двух- і аднагадовыя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом. Лісце няпарнаперыстае, чаргаванае, ніжняе звычайна ў разетцы. Кветкі дробныя, белыя ці ружовыя, у складаных парасонах. Плод — яйкападобна-шарападобны або даўгавата-яйкападобны, часта злёгку сціснуты з бакоў, з ніткападобнымі рэбрамі.

Пашырэнне

Налічваецца каля 150 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Афрыцы і Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі звычайна трапляецца бядрынец каменяломнікавы, які расце ў светлых лясах, на ўзлесках, каля дарог, а таксама вельмі рэдка ў хмызняках і на ўзлесках бядрынец вялікі.

Класіфікацыя

Віды

Асноўны артыкул: Віды роду Бядрынец Паводле базы даных The Plant List, род уключае 106 відаў, статус яшчэ больш 300 відаў (на кастрычнік 2016 г.) не вызначаны[4]. Некаторыя з іх:

Віды, статус якіх у базе даных The Plant List не вызначаны:

Віды, прызнаныя сінонімамі:

Таксономия

Род Бядрынец уваходзіць у сямейства Парасонавыя (Apiaceae) парадку Парасонакветныя (Apiales).

  яшчэ 8 сямействаў (па Сістэме APG II)  
      каля 150 відаў
  парадак Парасонакветныя     род Бядрынец  
           
  адзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Парасонавыя    
         
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ больш 300 родаў  
     

Выкарыстанне

Лекавыя, харчовыя, меданосныя і кармавыя расліны. Карані і насенне маюць эфірны алей, дубільныя рэчывы, сапаніны, гліказід пімпінелін.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Pimpinella (англ.) . The Plant List. Version 1.1. (11 кастрычніка 2013). Праверана 1 кастрычніка 2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бядрынец
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Флора Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Флора Еўразіі