wd wp Пошук:

Бумажкова

Бумажко́ва[2] (трансліт.: Bumažkova, руск.: Бумажково; да 1969 года Залессе) — пасёлак у Акцябрскім сельсавеце Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Названы ў гонар Героя Савецкага Саюза Ц. П. Бумажкова ў адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 21 студзеня 1969 года.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 6 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 217 км ад Гомеля, станцыя на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Водная сістэма

На захадзе меліярацыйныя каналы.

Экалогія і прырода

На поўдні і ўсходзе мяжуе з лесам.

Транспартная сістэма

Транспартная сувязь па аўтамабільных дарогах, што злучаюць вёску з Акцябрскім.

Інфармацыя

Планоўка — невялікі адасоблены ўчастак забудовы побач з чыгуначнай станцыяй. Забудова пераважна драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Узнікла ў 1931 годзе ў ходзе будаўніцтва чыгункі. З уводам у дзеянне ў 1932 годзе лініі Бабруйск — Старушкі тут пачала дзейнічаць станцыя Залессе.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Акцябрскі сельсавет (Акцябрскі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Бумажкова
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных