Бумажко́ва[2] (трансліт.: Bumažkova, руск.: Бумажково; да 1969 года Залессе) — пасёлак у Акцябрскім сельсавеце Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Названы ў гонар Героя Савецкага Саюза Ц. П. Бумажкова ў адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 21 студзеня 1969 года.
У 6 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 217 км ад Гомеля, станцыя на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
На захадзе меліярацыйныя каналы.
На поўдні і ўсходзе мяжуе з лесам.
Транспартная сувязь па аўтамабільных дарогах, што злучаюць вёску з Акцябрскім.
Планоўка — невялікі адасоблены ўчастак забудовы побач з чыгуначнай станцыяй. Забудова пераважна драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Узнікла ў 1931 годзе ў ходзе будаўніцтва чыгункі. З уводам у дзеянне ў 1932 годзе лініі Бабруйск — Старушкі тут пачала дзейнічаць станцыя Залессе.