wd wp Пошук:

Булкаў

Бу́лкаў[2] (трансліт.: Bulkaŭ, руск.: Булков) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 12 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 185 км ад Гомеля, у 1 км ад чыгуначнай станцыі Бумажкова, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Водная сістэма

На поўначы Валожынскі канал.

Транспартная сістэма

Транспартная сувязь па прасёлкавай, а затым па аўтамабільных дарогах, што адыходзяць ад Акцябрскага.

Інфармацыя

У вёсцы 12 жылых хат (2005 год). Планоўка — кароткая прасталінейная вуліца, з арыентацыяй з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. Стэла на магіле ахвяр фашызму (устаноўлена ў 1964 годзе). Аўталаўка. У складзе КСУП «Саўгас «Акцябрскі» з цэнтрам у Акцябрскім.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з XIX стагоддзя. Па перапісе 1897 года ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. 7 жыхароў вёскі займаліся вырабам лодак.

У 1930 годзе арганізаваны калгас.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у красавіку 1942 года, нямецкія карнікі забілі 88 жыхароў. Частка з іх пахавана на могілках ў магіле ахвяр фашызму. Падчас вайны 4 жыхары вёскі загінулі на фронце. Падпольшчыкі Бабруйска на выкрадзеных з нямецкай друкарні абсталяванні і паперы зблізку вёскі арганізавалі падпольную друкарню, у якой было надрукавана 55 найменняў улётак агульным тыражом 25 500 асобнікаў. З лістапада 1942 года выдавалася газета «Бабруйскі партызан».

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Акцябрскі сельсавет (Акцябрскі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных