wd wp Пошук:

Буйніцкі сельсавет

Бу́йніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Буйнічы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Цішоўскі сельсавет у складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Цішоўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з ліпеня 1941 г. да чэрвеня 1944 г. акупіраваны нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дабрасневіцкага сельсавета[1]. 22 ліпеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя Сялецкага сельсавета, у склад Пашкаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Казіміраўка, Прысна-I і Прысна-II), у склад Вендаражскага сельсавета — 10 населеных пунктаў (Барсукі, Вясёлы, Гуслішча, Гуслянка, Жабін Паўднёвы, Жабін Паўночны, Залессе, Навасёлкі, Паддуб’е і Ямніца), у склад Дашкаўскага сельсавета — 6 населеных пунктаў (Красніца-I, Красніца-II, Мяжысеткі, 12 раз’езд, Чарназёмаўка і Ялоўка)[2]. 17 ліпеня 2006 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Буйнічы, сельсавет перайменаваны ў Буйніцкі[3]. 28 снежня 2010 года ліквідавана станцыя Буйнічы, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад аграгарадка Буйнічы[4].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 7031 чалавек[5], з іх 92,6 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6].

Склад

У склад сельсавета ўваходзіць 15 населеных пунктаў (2010 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2007 Гаспадаркі, 2007 Насельніцтва, 2009[7].
Брусківёска14181133
Буйнічыаграгарадок15384681596
Станцыя Буйнічыпасёлак24887922419
Бутрымаўкавёска13614
Веккервёска261529
Галынец 1вёска472197417
Галынец 2вёска13866115
Гарадоквёска16472146
Гарадшчынавёска17291199
Дабрасневічывёска643468
Зацішшавёска201417
Ракузаўкавёска10463114
Савасцянавічывёска22791250
Станцыя Галынецпасёлак......432
Сташынавёска272028
Цішоўкавёска10524331054

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 17 июля 2006 г. № 18-12 О переименовании сельсовета Архівавана 22 снежня 2016.
  4. Решение Могилевского районного Совета депутатов от 28.12.2010 г. № 7-18 Об упразднении сельского населенного пункта станция Буйничи и преобразовании деревень Могилевского района в агрогородки Архівавана 20 верасня 2020.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 31 кастрычніка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Буйніцкі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат