Па́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Новае Пашкава.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пашкава. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гаранскага сельсавета[1]. 22 ліпеня 1960 года ў склад сельсавета з Цішоўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Казіміраўка, Прысна-I і Прысна-II)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2820 чалавек[3], з іх 91,8 % — беларусы, 6,1 % — рускія, 1,6 % — украінцы[4].
У склад сельсавета ўваходзіць 18 населеных пунктаў (2009 г.):
Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2009[3] |
---|---|---|
Валокі | вёска | 58 |
Гаі | вёска | 120 |
Гараны | вёска | 12 |
Грыбачы | вёска | 48 |
Жукава | вёска | 74 |
Забалацце | вёска | 48 |
Засценкі | вёска | 68 |
Лужкі | вёска | 28 |
Навасёлкі 1 | вёска | 12 |
Навасёлкі 2 | вёска | 28 |
Новае Пашкава | вёска | 696 |
Прысна 1 | вёска | 279 |
Прысна 2 | вёска | 58 |
Рэчкі 1 | вёска | 938 |
Рэчкі 2 | вёска | 10 |
Сафіеўка | вёска | 117 |
Старое Пашкава | вёска | 129 |
Хаткі | вёска | 97 |
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета: