wd wp Пошук:

Бужа

Бу́жа — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. У басейне ракі Друйка, за 7 км у напрамку на паўночны захад ад горада Браслаў, каля вёскі Крукі. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр.

Плошча паверхні 4,18 км². Найбольшая глыбіня 9,1 м, сярэдняя 3,7 м. Даўжыня 3,42 км. Найбольшая шырыня 1,72 км. Даўжыня берагавой лініі 12,2 км. Аб′ём вады 14,7 млн м³. Плошча вадазбору 66 км².

Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м, пад лесам і хмызняком, заходнія разараныя. Вакол возера пойма шырынёй ад 8 м на поўначы да 250 м на паўднёвым-захадзе, сухая, моцна завалуненая, парослая хмызняком і сухадольнымі травамі. 16 астравоў агульнай плошчай 24,9 га. Каля берагоў і астравоў дно пясчанае, каля ўрэзу вады часта галечнікавае і камяністае. Возера эўтрофнае. Зарастае слаба. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці да 70 м. Злучана ручаямі (пратокамі) з азёрамі Саванар, Рака і Чэкуць.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, краснапёрка, мянтуз, карп, карась, лінь, амур белы і іншыя рыбы.

Каля возера вёскі Бужаны, Мар’янполле.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Басейн Друйкі
Катэгорыя·Браслаўская група азёр
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum